Участники президиума Шумилинского райсовета обсудили ход исполнения Указа №100. 21.by

Участники президиума Шумилинского райсовета обсудили ход исполнения Указа №100

05.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Работа па Указу №100 патрабуе актывізацыі

Шэсць год таму, у 2012 годзе, кіраўніком краіны быў падпісаны Указ №100 “Аб мерах па ўпарадкаванні ўліку і скарачэнні колькасці пустуючых і лядашчых дамоў у сельскай мясцовасці”, які стаў своечасовым і неабходным інструментам у пытанні навядзення парадку на зямлі ў часці надання нашым вёскам належнага выгляду.

На жаль, нельга спыніць працэс урбанізацыі, калі моладзь імкнецца ў горад, а насельніцтва на сяле старэе і скарачаецца. Як вынік, расце колькасць пустуючых дамоў, якія без пільнага вока гаспадара вельмі хутка прыходзяць у занядбанне і разбураюцца. Горш за тое, псуюць сваім панурым выглядам усё навокал і становяцца небяспечным аб’ектам для пажарнай, праваахоўнай і санітарнай службаў.
“Выяўленне і абследаванне такіх дамоў, навядзенне парадку, а пры неабходнасці іх знос і ўцягненне ў абарот вызваліўшыхся зямель – абавязак мясцовых органаў улады, – адзначыла старшыня райсавета Ірына Новікава падчас пасяджэння прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, якое прайшло на мінулым тыдні. – Нягледзячы на складанасці па рэалізацыі ўказа, работа павінна весціся пастаянна. І ў многіх, трэба адзначыць, сістэма адпрацаваная. У якасці станоўчага прыкладу варта прывесці работу на тэрыторыях Обальскага і Лаўжанскага сельсаветаў. А вось у Мікалаеўскім сельсавеце маніторынг, праведзены нядаўна адпаведнымі службамі, паказаў, што работа ў дадзеным накірунку вядзецца не на належным узроўні і патрабуе актывізацыі. У сувязі з чым і наспела патрэба вынесці пытанне на абмеркаванне членаў прэзідыума райсавета”.
Інфармацыя, пададзеная галоўным спецыялістам аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Ірынай Осіпавай аб ходзе рэалізацыі на тэрыторыі Мікалаеўскага сельсавета патрабаванняў Указа №100, пацвердзіла недастатковасць праводзімай работы на тэрыторыі сельсавета і наяўнасць шэрага недапрацовак і па вядзенні дакументацыі, і па рабоце з людзьмі.
Трымаў справаздачу і старшыня Мікалаеўскага сельвыканкама Уладзімір Сядлоўскі.
Па абмеркаваным пытанні была прынята адпаведная пастанова.
З дакладам “Аб ходзе выканання пастановы прэзідыума Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў ад 26.06.2017 года №108”, якая тычылася эфектыўнасці работы суб’ектаў прафілактыкі па папярэджанні супрацьпраўных дзеянняў непаўналетніх, выступіла Людміла Грузневіч, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама. Людміла Аляксееўна падрабязна спынілася на кожным пункце ранейшай пастановы, падкрэсліўшы, што дзякуючы сумеснай рабоце зацікаўленых структур на тэрыторыі раёна за 5 месяцаў не здзейснена ніводнага злачынства з удзелам непаўналетніх (летась – два). Аднак расслабляцца нельга, работа павінна весціся кругласутачна, асабліва зараз, падчас канікулаў. Дакладчык падрабязна пазнаёміла прысутных, як будзе арганізавана занятасць дзяцей і падлеткаў у летні перыяд.
Улічваючы тое, што ўсе пункты ранейшай пастановы выкананы, прэзідыум прыняў рашэнне зняць пытанне з кантроля. Аднак пытанне прафілактыкі папярэджання супрацьпраўных дзеянняў падлеткаў настолькі сур’ёзнае і важнае, што выпускаць, як кажуць, яго з поля зроку недапушчальна, што і закліканы рабіць адпаведныя службы.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №43 ад 05.06. 2018 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работа па Указу №100 патрабуе актывізацыі Шэсць год таму, у 2012 годзе, кіраўніком краіны быў падпісаны Указ №100 “Аб мерах па ўпарадкаванні ўліку і скарачэнні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика