В Шумилинском районе подвели итоги весенней посевной. 21.by

В Шумилинском районе подвели итоги весенней посевной

07.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дырэктар ААТ «Прыазёрны мір» Васіль Дзяцко віншуе Ігара Літвіна з перамогай у раённым спаборніцтве

Лепшым механізатарам – падзякі і прэміі

Спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама сумесна з прафсаюзам работнікаў АПК падвялі вынікі вясенняй пасяўной.
Сярод механізатараў, якія рупіліся на пасяўных  агрэгатах, першае месца ў раёне каторы год запар трымае Павел Баршынаў з ААТ “АграБаравінка”. Сёлета Павел засеяў 1017 гектараў зерневых, зернебабовых і рапсу. Сярод  маладых механізатараў на сяўбе адзначаны Ігар Літвін з ААТ “Прыазёрны мір”, якія засеяў 873 гектары зерневых.
Па падрыхтоўцы глебы першае месца ў Міхаіла Шумілы з сельгаспрадпрыемства “Лаўжанскае”, які  прадыскаваў за красавік-май 486 гектараў. Сярод механізатараў, занятых на ворыве, адзначаны Юрый Аўчыннікаў з ААТ «Прыдзвінскі», на рахунку якога 299 гектараў.
Старшыня прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова павіншавала лідараў пасяўной і ўручыла падзячныя лісты і грашовыя прэміі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №44 ад 08.06.2018 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дырэктар ААТ «Прыазёрны мір» Васіль Дзяцко віншуе Ігара Літвіна з перамогай у раённым спаборніцтве Лепшым механізатарам – падзякі і прэміі Спецыялісты...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика