Камісія запрасіла на гутарку. 21.by

Камісія запрасіла на гутарку

08.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У пярэдадзень лета адно з пасяджэнняў раённай камісіі па справах непаўналетніх было прысвечана пытанню занятасці падлеткаў у летні перыяд. У першую чаргу тых падлеткаў, з якімі праводзіцца індывідуальна-прафілактычная работа.

На гутарку ў камісію падлеткі былі запрошаны разам са сваім законным прадстаўніком – бацькам або маці.  

– Падлеткі, у якіх ужо ўзнікалі праблемы з паводзінамі, ёсць факты парушэння заканадаўства, павінны быць максімальна занятыя ў летні перыяд, – зрабіла акцэнт намеснік старшыні камісіі Наталля Хвасько. – У залежнасці ад узросту мы гатовы прапанаваць ім аздараўленчыя лагеры, дзіцячы санаторый, індывідуальнае працаўладкаванне.

І хоць рынак працы звужаецца і з працаўладкаваннем сёння не так шмат варыянтаў, пры жаданні заўсёды можна падабраць тое, што будзе цікава падлетку, дасць яму магчымасць самарэалізавацца і зарабіць уласны рубель. У гэтым пытанні, як паказвае досвед, многае залежыць ад разваротлівасці саміх бацькоў. У першую чаргу занятасць для свайго непаўналетняга дзіцяці можна знайсці там, дзе працуюць яны самі. Пры іх зацікаўленасці насустрач ідзе, як правіла, і наймальнік. Некаторыя з бацькоў, дарэчы, яшчэ да гутаркі патурбаваліся наконт гэтага і ўжо прадметна гаварылі членам камісіі аб магчымасці працаўладкавання свайго дзіцяці.

Высветлілася, што дзесяцікласнік адной з сельскіх школ збіраецца сёлета паступаць у ліцэй, а летам хацеў бы папрацаваць разам з маці на ферме. Гэты варыянт занятасці падлетка падтрымала і камісія. Яму таксама прапанавалі правесці дзесяць дзён жніўня ў профільным лагеры «Абаронца Айчыны». Вынік гутаркі наступны: камісія будзе хадайнічаць перад наймальнікам аб працаўладкаванні падлетка і, у мэтах падтрымкі гэтай няпоўнай сям’і, – аб кампенсацыі гаспадаркай кошту пуцёўкі ў профільны лагер.

Іншая сітуацыя ў 17-гадовага выпускніка гарадской школы. У чэрвені ў яго – выпускныя экзамены, тэсціраванне. У ліпені – адказны перыяд падачы дакументаў, вырашэнне пытання з паступленнем. Нягледзячы на гэта, фактычна паўлета застаецца свабодным. Паколькі з узросту, у якім дзеці едуць у лагер, ён ужо выйшаў, неабходна шукаць варыянт працаўладкавання. Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама прапанавала некалькі вакансій падсобных рабочых у будаўнічых арганізацыях горада, якія існуюць на цяперашні момант. Летам могуць з’явіцца новыя вакансіі, таму з падлеткам і яго маці прадстаўнік службы занятасці абмянялася кантактнымі тэлефонамі. Гутарка паказала, што ў кожным канкрэтным выпадку неабходны індывідуальны падыход.

Але калі падлетку 13? У такім узросце на работу не возьмуць. Ён хоча паехаць у лагер. Матуля – не супраць і гатова набыць для сына пуцёўку. А чым ён будзе займацца яшчэ два летнія месяцы? Як звычайна бывае, плануе часткова пабыць дома, часткова – у бабулі ў вёсцы. Раённы педыятр прапанавала гэтаму і іншым падлеткам аздаравіцца ў санаторыі ў Пухавічах. Пуцёўкі, дарэчы, – бясплатныя.

Падводзячы вынікі гутаркі, Наталля Хвасько папярэдзіла падлеткаў аб недапушчэнні ўчынення правапарушэнняў у летні перыяд. Бацькоў – аб адказнасці, якую яны нясуць за сваіх дзяцей. Вельмі важна кантраляваць праводжанне імі вольнага часу. Ездзіць па дарозе на веласіпедзе можна толькі з 14-гадовага ўзросту. Дзеці павінны ведаць і выконваць правілы паводзін на вуліцы, вадаёме, чыгуначным транспарце і т. п.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пярэдадзень лета адно з пасяджэнняў раённай камісіі па справах непаўналетніх было прысвечана пытанню занятасці падлеткаў у летні перыяд. У першую чаргу тых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика