Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі аб’яўляе фотаконкурс «Радзіма». 21.by

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі аб’яўляе фотаконкурс «Радзіма»

08.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

900_radz
На конкурс, прысвечаны Году малой радзімы, трэба даслаць фотаздымкі-пейзажы, фотаработы, якія паказваюць працоўнага чалавека ці адлюстроўваюць традыцыі і побыт беларусаў. Намінацыі наступныя: «Пейзажныя замалёўкі», «Традыцыі і побыт», «Чалавек працы».

Да ўдзелу ў народным фотаконкурсе запрашаюць прафсаюзных актывістаў любога ўзросту, галоўнае, каб фотаработы былі дастатковай мастацкай якасці і падыходзілі да адной з трох конкурсных намінацый.

Заяўкі прымаюцца з 1 чэрвеня па 1 кастрычніка.

Дадатковую інфармацыю пра фармат конкурсных работ можна знайці ў Палажэнні аб правядзенні народнага фотаконкурсу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Радзіма» на сайце 1prof.by ці ўдакладніць у сваіх прафсаюзных камітэтах.

Увосень у межах гала-канцэрта народна-патрыятычнай акцыі ФПБ «Мы – разам!» адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы фатаграфій удзельнікаў конкурсу, якая потым пабывае ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.

Пераможцаў фотаконкурсу выберуць у кастрычніку: лепшыя фотаздымкі вызначыць не толькі прафесійнае журы, але і ўдзельнікі анлайн-галасавання. Па выніках конкурсу будзе выдадзены альбом са здымкамі ўдзельнікаў з выкарыстаннем сучасных тэхналогій.

Пераможцы атрымаюць падарункі ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і партнёраў мерапрыемства.

Паліна СВЯТЛОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На конкурс, прысвечаны Году малой радзімы, трэба даслаць фотаздымкі-пейзажы, фотаработы, якія паказваюць працоўнага чалавека ці адлюстроўваюць традыцыі і побыт...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика