Дзіяна Лук’янёнак, Макар Пундзіс і Карына Мядзелец сталі ўдзельнікамі рэспубліканскага балю выпускнікоў
08.06.2018
—
Разное
|
На свяце прысутнічаў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Васіль Жарко. Ён зачытаў прывітальны адрас ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі выпускнікам. Шмат найлепшых пажаданняў на будучае самастойнае жыццё ўчарашнім вучням выказаў на ўрачыстасці і міністр адукацыі Ігар Карпенка. Далей адбылося ўшанаванне выпускнікоў у розных намінацыях. Узнагароды юнакам і дзяўчатам уручалі спявак Аляксандр Саладуха, алімпійскі чэмпіён Аляксандр Багдановіч, міністр адукацыі Ігар Карпенка. Самай вясёлай атрымалася заключная частка свята, калі перад выпускнікамі выступілі знакамітыя беларускія эстрадныя групы і спевакі. Бадзёры настрой стваралі групы “Тяни-Толкай”. “NaviBand”, ТЕО і Вольга Рыжыкава, Алена Ланская, Георгій Калдун і шмат іншых. З масай пазітыўных уражанняў, новых знаёмстваў і незабыўных сустрэч вярталіся дамоў нашы выпускнікі-шаркаўчане з рэспубліканскага свята. Дарэчы, 9 чэрвеня, выпускнікі школ гарадскога пасёлка і Шаркаўшчыны ўрачыста развітваюцца са сваімі навучальнымі ўстановамі на школьным балі. Пасля гэтага ўсе думкі і мары кожнага з іх будуць накіраваныя ў будучыню. Якой яна будзе, шмат у чым залежыць менавіта ад іх саміх. Сяргей РАЙЧОНАК. Оставить комментарий
|
|