І «лобнае месца для душэўных размоў
08.06.2018
—
Разное
|
>
— У Азёркі па рабоце наведваюся кожны дзень, а бывае, што і па некалькі разоў. Даводзіцца вырашаць шмат гаспадарчых пытанняў. На жаль, не заўсёды ўсё атрымліваецца гладка, але, як толькі трапляю на тэрыторыю комплексу, усе праблемы забываюцца. Гэта сапраўды казачна прыгожае месца, дзе адпачываю душой, — нібы чытаючы мае думкі пра хараство прыроды, гаворыць генеральны дырэктар дзяржаўнага аб’яднання «Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна» Станіслаў Чымбург. Напэўна, з моманту адкрыцця спартыўна-турыстычнага комплексу работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі не спыняюцца ні на дзень, адзін за адным узводзяцца новыя аб’екты, з’яўляюцца малыя архітэктурныя формы. Чарговы «навасёл» — месца агульнага збору пасярод палатачнага гарадка. Жартам Станіслаў Уладзіміравіч называе яго «лобным месцам». Яно і сапраўды нагадвае тэрыторыю «разбору палётаў» у расійскім рэаліці-шоу «Дом-2»: лавачкі, размешчаныя па крузе, абнесеныя высокімі тонкімі бярвеннямі, у цэнтры — ачаг для вогнішча. На беразе возера ідзе ўстаноўка модульнай лазні. У ёй прадугледжаны памывачнае аддзяленне, парылка і прылазнік. З тэрасы можна будзе палюбавацца возерам Белае, а спусціцца да яго — па спецыяльнай дарожцы, якая неўзабаве злучыць лазню і вадаём. Падыходзім да заасфальтаванай пляцоўкі, абгароджанай па перыметры 4-метровай сеткай зялёнага колеру. Гэта комплексная спартыўная пляцоўка для гульні ў міні-футбол, валейбол і вялікі тэніс. Тут, што называецца, уносяцца апошнія штрыхі — на раўнюткі асфальт укладваецца штучнае травяное пакрыццё. Пасля нанясення неабходнай разметкі і ўстаноўкі спартыўнага абсталявання зала на свежым паветры зможа прымаць прыхільнікаў актыўнага ладу жыцця. Дарэчы, адкрыццё пляцоўкі адбудзецца 16 чэрвеня спаборніцтвамі па паркавым валейболе. Побач стаіць будынак у выглядзе літары «п», які дажывае апошнія дзянькі — у хуткім часе пачнецца яго дэмантаж. На падмурку будынка да канца года «вырасце» каробка з газасілікатных блокаў, будзе накрыты дах. У больш аддаленай перспектыве пабудова стане гасцінічным комплексам на 50 спальных месцаў. Будуць тут і нумары люкс. Чакаем! Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Атрымала рэдакцыйнае заданне асвятліць, якімі новымі аб’ектамі прырастае спартыўна-турыстычны комплекс «Азёркі», і ўзрадавалася чарговай магчымасці...
|
|