Чарговую тэатральную пастаноўку прадставіў драматычны гурток санктуарыя Божай міласэрнасці ў г.п. Воранава. 21.by

Чарговую тэатральную пастаноўку прадставіў драматычны гурток санктуарыя Божай міласэрнасці ў г.п. Воранава

09.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ВНЛ спектакль (1)

На гэты раз спектакль пастаўлены паводле аповесці знакамітай англа-амерыканскай пісьменніцы Ф.Бернет “Таямнічы сад”. У ёй распавядаецца пра лёс асірацелай дзяўчынкі Мэры Ленакс, у ролі якой выступіла Анастасія Корсак. Гераіня жыве ў доме дзядзькі і адчувае сябе вельмі адзінокай. Цяжка застацца без бацькоў, асабліва калі табе ўсяго дзесяць год. Навакольныя цябе не любяць, і ты ненавідзіш ледзь не ўвесь белы свет. Здаецца, нічога добрага ў гэтым жыцці ўжо не будзе. Але сам лёс падае дзяўчынцы выратавальную руку і выводзіць на сцежку ў таямнічы сад.


ВНЛ спектакль (2)

Выхаванне пачуццяў — так коратка можна вызначыць сэнс гэтай пастаноўкі. Яркія вобразы герояў, у ролі якіх выступілі Павел Пашкевіч, Дар’я Буця, Марк Клімашэўскі, Валерый Раўлушэвіч, Мацвей Муклановіч, Вікторыя Маркевіч, Аляксей Ластоўскі, а таксама харэаграфічны калектыў “Сузор’е”, заставілі гледачоў не аднойчы задумацца. Дарэчы, святар Генадзь Рамашка, мастацкі кіраўнік пастаноўкі, выдатна справіўся з роляй садоўніка Бэна. Дэкарацыі, прафесійны гук і святло дзякуючы сям’і Грышко і Анатолю Жалудзевічу зрабілі спектакль па-сапраўднаму таямнічым.


ВНЛ спектакль (3)

Наталля ІВУЦЬ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэты раз спектакль пастаўлены паводле аповесці знакамітай англа-амерыканскай пісьменніцы Ф.Бернет “Таямнічы сад”. У ёй распавядаецца пра лёс асірацелай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика