В Кореличском районе школьники открыли велосезон. 21.by

В Кореличском районе школьники открыли велосезон

09.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Яркім пачаткам лета для вучняў СШ г.п. Мір стаў велапрабег, які адбыўся ў рамках Года малой радзімы.

 Жадаючых прыняць удзел у велапрабегу, які стаў сумеснай акцыяй мірскай сярэдняй школы, праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, аддзялення ДАІ і Карэліцкага РАНС, было шмат: 28 школьнікаў вырашылі распачаць летні адпачынак з карысцю для душы, розуму і здароўя. Далучыліся да велапрабегу прыхаджане Свята-Троіцкай царквы г.п. Мір і касцёла святога Мікалая Цудатворца, а таксама ўсе жадаючыя.


– Сёння мы праехалі па куточках нашай малой радзімы, але не проста праехалі, а дакрануліся да яе гісторыі, наведаўшы царкву і касцёл у гарадскім пасёлку, дзе прайшлі службы, і дзеці атрымалі благаславенне на бяспечны летні адпачынак, – падзяліўся настаўнік фізікі СШ г.п. Мір, кіраўнік гуртка “Юныя інспектары дарожнага руху” Міхаіл Сцяпанавіч Шаплыка, які з’яўляецца адным з арганізатараў велапрабегу. –  Юнакі аддалі даніну павагі воінам-вызваліцелям пасёлка ў гады Вялікай Айчыннай вайны, усклаўшы кветкі каля помніка ў цэнтры г. п. Мір. Згадзіцеся, патрыятычнае выхаванне маладога пакалення сёння вельмі важна. Да таго ж супрацоўнікі аддзялення ДАІ расказалі аб той небяспецы, якая іх падсцерагае на дарозе, а  супрацоўнікі пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №2 г.п. Мір падрыхтавалі паказальнае выступленне тэхнікі, нават з прымяненнем вады, ад чаго дзеці былі ў поўным захапленні.


Завяршаючай кропкай велапрабегу стаў Мірскі замак. Крыху стомленых, але задаволеных школьнікаў чакаў прыемны адпачынак: ва ўнутраным дворыку Мірскага замка адбылася канцэртная праграма “Лета зорнае, будзь са мной”, падрыхтаваная вучнямі і настаўнікамі СШ г.п. Мір.



– Я лічу, што напярэдадні летняга адпачынку, калі многія дзеці будуць прадастаўлены самі сабе, інфармаванне аб тым, што ім можна рабіць, а што нельга, проста неабходна. Да таго ж, сёння яны атрымалі своеасаблівую духоўную і маральную падтрымку, – адзначыў настаяцель Свята-Троіцкага храма іерэй Фёдар. –  Карыстаючыся момантам, запрашаем усіх жадаючых у паход і сплаў на байдарках па рацэ Нёман, якія адбудуцца 15, 16, 17 чэрвеня. Пачнецца сплаў у раёне в. Беражна, апошняй кропкай маршруту стане Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі манастыр.

 

Аксана ЯНУШ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яркім пачаткам лета для вучняў СШ г.п. Мір стаў велапрабег, які адбыўся ў рамках Года малой радзімы.  Жадаючых прыняць удзел
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика