Дзень, які год корміць. 21.by

Дзень, які год корміць

10.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сельгаспрадпрыемствы вобласці працягваюць весці нарыхтоўку кармоў, асноўным жа кормам для буйной рагатай жывёлы з’яўляюцца сянаж, сілас і сена.

Па вобласці на 04.06.2018 скошана 78% шматгадовых траў першага ўкосу. Нарыхтавана сена 38,1 тысяч тон (17% да плана), сенажу – 945,2 тысяч тон (28%), у тым ліку ў палімернай упакоўцы – 58,9 тысяч тон (17%). Усяго нарыхтавана 287,1 тысяч тон кармавых адзінак (14%), на адну ўмоўную галаву жывёлы – 4,12 ц к. адз. Па выкананні плана закладкі сенажу лідзіруюць Пухавіцкі, Нясвіжскі, Капыльскі раёны.

Аднак у ходзе маніторынгу ўстаноўлены факты парушэння патрабаванняў галіновага рэгламенту нарыхтоўкі травяных кармоў. Не выконваюцца патрабаванні аб даўжыні рэзкі травяной масы і фазе касьбы траў.

Асобныя сельгасарганізацыі (Вілейскага, Мінскага, Старадарожскага раёнаў) не ў поўнай меры забяспечаны сенавязальным шпагатам, кансервантамі і палімернымі матэрыяламі. У пачатку корманарыхтоўчай кампаніі выяўлены выпадкі адсутнасці вільгацемераў у гаспадарках Лагойскага, Валожынскага і Салігорскага раёнаў. Многія гаспадаркі не забяспечаны пад поўную патрэбнасць гаручазмазачнымі матэрыяламі.

Паводле ацэнкі Камітэта, падобныя адносіны негатыўна паўплываюць на аб’ёмы і якасць нарыхтоўкі кармоў. Аднак жа зусім нядаўна рад сельскагаспадарчых арганізацый вобласці адчуў наступствы пралікаў, дапушчаных пры корманарыхтоўцы ў 2017 годзе. Асобныя арганізацыі вымушаныя былі купляць кармы ўжо з восені.

Органам выканаўчай улады Камітэт прапанаваў прыняць аператыўныя меры па актывізацыі корманарыхтоўчай кампаніі і абсталяванні сховішчаў пад паўтарагадовы запас кармоў. Кантроль працягваецца.

Упраўленне кантролю за работай аграпрамысловага і прыродаахоўнага комплексаў Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сельгаспрадпрыемствы вобласці працягваюць весці нарыхтоўку кармоў, асноўным жа кормам для буйной рагатай жывёлы з’яўляюцца сянаж, сілас і сена. Па вобласці на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика