Хоць пашумелі…
10.06.2018
—
Разное
|
Як не хапае аргументаў – кулакі распускаюць. На жаль, такое даводзіцца гаварыць наконт футбольнай сустрэчы стаўбцоўскай каманды «Нёман-Агра» з ФК «Асіповічы». Вынік матча зноў не суцяшальны для стаўбчан: паражэнне з лікам 1:5. Затое «вызначыліся» ў іншым. З суддзёй не спрачаюцца, правы ён быў ці не зусім, калі за парушэнне правілаў выдаліў футбаліста нёманцаў з поля. Аднак жа Аляксандр Маргун, аўтар гола ў стаўбчан, палічыў інакш. Пайшоў спрачацца з суддзёй, нават спрабаваў выбіць чырвоную картку ў яго з рук. У выніку і ён быў адпраўлены «на лаўку». Дзевяць нашых супраць адзінаццаці сапернікаў, сілы не роўныя. Такім чынам, гаспадары поля давялі лік да буйнога. Аб арганізацыі матча ў Асіповічах сведчыць яшчэ адзін інцыдэнт. Дзяжурная машына хуткай дапамогі пакінула стадыён, маўляў, па тэрміновым выкліку. Суддзя і тут праявіў прынцыповасць: спыніў сустрэчу да прыбыцця новай «хуткай». Атрымаўся яшчэ адзін перапынак на 15 мінут. Няхай тое, што адбылося, будзе ўрокам. Нашай жа камандзе нельга апускаць рукі. Наперадзе новыя паядынкі, наступны – з камандай «Спадарожнік» з Рэчыцы. Каманда з Гомельшчыны цяпер на трэцім месцы ў турнірнай табліцы, наперадзе толькі «Крумкачы» (Мінск) і брэсцкі «Рух». Аднак жа ў апошнім туры розыгрышу «Спадарожнік» уступіў аўтсайдару, «Белпраму» з Гомеля – 0:1. Непераможных няма – перакананне, з якім сапраўдныя спартсмены выходзяць на арэну. Ф. ФЯДОТАЎ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як не хапае аргументаў – кулакі распускаюць. На жаль, такое даводзіцца гаварыць наконт футбольнай сустрэчы стаўбцоўскай каманды «Нёман-Агра» з ФК «Асіповічы»....
|
|