І сацыяльнае жыллё не стрымала. 21.by

І сацыяльнае жыллё не стрымала

11.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Раённай камісіяй па справах непаўналетніх разгледжана хадайніцтва дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Радуга» аб нядобранадзейнай сям’і, у якой выхоўваюцца трое малалетніх дзяцей. Самай меншай з трох дзяўчынак – толькі восем месяцаў.

Гэтую нядобранадзейную сям’ю разглядалі на камісіі ў мінулым годзе. З улікам выяўленых праблем, шматдзетнай матулі была аказана падтрымка ў выглядзе адраснай дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі, прадастаўлення бясплатнага дзіцячага харчавання. Раней сям’і была выдзелена сацыяльная кватэра ў Стоўбцах. Вынікам праведзенай работы сталі станоўчыя перамены і, адпаведна, зняцце сям’і з уліку. Аднак тое, што прыйшлося ўбачыць там на даны момант, шакіравала… Сацыяльная небяспека для дзяцей – відавочная.

Калі спецыялісты сацыяльна-педагагічнага цэнтра наведалі сям’ю, то ў кватэры іх сустрэла незразумелая кампанія дарослых людзей, якія, нібыта ў сябе дома, распівалі спіртныя напіткі (муж гэтай шматдзетнай жанчыны цяпер знаходзіцца ў месцах пазбаўлення волі, і яна падала дакументы на скасаванне з ім шлюбу). Усе трое дзяцей у гэты час знаходзіліся ў ванне. Абсалютна адны, без нагляду. Вакол панаваў беспарадак. На балконе валялася куча акуркаў, у ванным пакоі на падлозе было раскідана нямытае дзіцячае адзенне.

Усе староннія ў кватэры аказаліся дзіўным чынам добра знаёмымі супрацоўнікам міліцыі. Праўда, яны па першым жа патрабаванні пакінулі памяшканне. Сама гаспадыня кватэры адказала адмовай на прапанову прайсці агляд на ўжыванне алкаголю.

Усіх дзетак з улікам уяўнай небяспекі іх жыццю і здароўю згадзілася забраць да сябе бабуля, мужава маці. Сям’я яе нармальная, поўная, а жанчына, дарэчы, у ліку першых выказала думку не адбіраць у нявесткі дзяцей, а даць ёй шанц выправіцца. Усё-такі яна вельмі маладая – ёй толькі 22, – і размова ідзе пра лёс траіх дзяцей. Маўляў, як ім будзе без матулі?.. Лепш за ўсіх гэта ведае сама маладая шматдзетная маці, таму што ёй калісьці давялося прайсці такім горкім шляхам. Гэта і прыгадала намеснік старшыні раённай камісіі па справах непаўналетніх Наталля Хвасько. Маючы дзесяцігадовы вопыт работы ў камісіі, яна памятае, з якіх умоў прыйшлося забіраць дзяцей у гэтай нядобранадзейнай сям’і ў адной з вёсак нашага раёна. Прайшло не так многа часу. Тая былы падлетак сама стала ўжо тройчы матуляй. У яе ёсць усё для таго, каб жыць нармальна, таму хочацца засцерагчы: не дай Бог пайсці па слядах сваёй маці!..

Каб вырашыць лёс траіх дзяцей, нядбайную матулю выклікалі на пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх. Пытанняў да яе ў членаў камісіі шмат… І іх больш, чым адказаў. Так і не ўдалося высветліць у яе мэту знаходжання ў кватэры, якую ёй і яе дзецям выдзеліла дзяржава, старонніх людзей. На многія пытанні жанчына адказвала, апусціўшы, як школьніца, галаву: «Не ведаю…» «І на савеце прафілактыкі вяла сябе падобным чынам», – звяртае ўвагу дырэктар дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Радуга» Людміла Логвін. Прамой сувязі ў гэтай сям’і з дашкольным цэнтрам пакуль няма, хоць старэйшай дзяўчынцы, якой 3,5 года, выдзелена месца ў цэнтры. Чамусьці матуля не водзіць яе туды, трымае дома. Да дзяцей, якія ў бабулі, яна паехала, як высветлілася, толькі праз некалькі дзён…  

Дзякуючы таму, што ў дзяцей ёсць такі надзейны тыл, як бабуля з дзядулем, гора-матулі далі шанц адумацца, вырашыць свае праблемы і жыць разам з дзецьмі.

– Калі сітуацыя не зменіцца, абоім бацькам пагражае адабранне дзяцей і статус абавязаных асоб, – адзначае Наталля Хвасько.

Бацькам пры прызнанні дзяцей маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне прыйдзецца кампенсаваць дзяржаве больш за 200 рублёў на дзіця.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раённай камісіяй па справах непаўналетніх разгледжана хадайніцтва дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці «Радуга» аб нядобранадзейнай сям’і, у якой выхоўваюцца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика