Час дзіцячых святаў
11.06.2018
—
Разное
|
Напярэдадні Дня абароны дзяцей раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа імкнулася ахапіць увагай як мага больш маленькіх жыхароў раёна. Яшчэ ў апошні тыдзень навучальнага года валанцёры разам са старшынёй арганізацыі Людмілай Петуховай арганізавалі свята для навучэнцаў школы-інтэрната. Канцэртная праграма была падрыхтавана выхаванцамі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, а падарункі – арганізацыяй Чырвонага Крыжа. Днямі акцыя мела працяг у Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Валанцёры цэнтра творчасці дзяцей і моладзі пазнаёміліся з дзецьмі-інвалідамі, дапамаглі ім асвоіць новыя канструктары, што шчыра падаравала ім раённая суполка Чырвонага Крыжа. Людміла Петухова таксама наведала шматдзетную сям’ю Андрукоў, у якой выхоўваецца дзіця-інвалід, перадаўшы сюды цацкі і абутак, дапамогу ў выглядзе гігіенічных сродкаў і прадуктаў. Не абышлося свята Дня абароны дзяцей без падтрымкі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Для ўзнагароджання пераможцаў конкурсаў і ўдзельнікаў мерапрыемства таксама былі перададзены падарункі і сувеніры. Алена БРУЦКАЯ. Фота аўтара і Арцёма ГУСЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні Дня абароны дзяцей раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа імкнулася ахапіць увагай як мага больш маленькіх жыхароў раёна. Яшчэ ў апошні тыдзень...
|
|