Абласны семінар для выкладчыкаў прайшоў у Пiнскiм ліцэi сельскагаспадарчай вытворчасці
12.06.2018
—
Разное
|
>
Правядзенне ўрока – асноўны ключавы момант у педагагічнай дзейнасці кожнага настаўніка, ад якога залежыць якасць адукацыі і ўвогуле ступень навучанасці выпускнікоў навучальных устаноў. Урок з’яўляецца жывой клетачкай адукацыйнага працэсу. Усё самае важнае і самае галоўнае для навучэнца адбываецца на ўроку. Сорак пяць хвілін – гэта кавалачак жыцця настаўніка і навучэнца, які можа быць пражыты яскрава, эмацыянальна, актыўна і стаць запамінальнай падзеяй. Кожны ўрок – гэта прыступка ў авалоданні навучэнцамі новых ведаў, які, як вядома, пачынаецца не са званка, а з падрыхтоўкі да ўрока. Важна не толькі падрыхтаваць і правесці ўрок, але і граматна і крытычна зрабіць яго самааналіз. Якасць і эфектыўнасць вучэбных заняткаў шмат у чым залежыць ад умення выкладчыка аналізаваць свае і чужыя поспехі і памылкі. Аналіз уласнай працы – адна з самых прадуктыўных мер павышэння кваліфікацыі выкладчыка. Каб падзяліцца вопытам, параіцца і абмеркаваць надзённыя пытанні навучання падлеткаў 30 мая 2018 года на базе ўстановы адукацыі “Пінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” быў праведзены абласны семінар для выкладчыкаў агульнаадукацыйных прадметаў па тэме “Аналіз урока як сродак развіцця прафесійнай дзейнасці выкладчыка”. У пачатку мерапрыемства з прывітальнымі словамі да прысутных звярнуліся дырэктар ліцэя Кузюр Іван Іванавіч і метадыст дзяржаўнай установы “Брэсцкі абласны вучэбна-метадычны цэнтр прафесійнай адукацыі” Шумская Наталля Іосіфаўна. Сваімі назіраннямі па тэме семінара падзялілася выкладчык ліцэя Сахашчык Лідзія Віктараўна, якая расказала, як важна ўмець прааналізаваць асабісты ўрок, а з метадычнымі рэкамендацыямі па канструяванню і правядзенню адкрытага ўрока выступіла метадыст установы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй лёгкай прамысловасці” Максімук Ала Міхайлаўна. Метадыст ліцэя Шпіталёва Марына Іванаўна падзялілася вопытам агранізацыі сеткавага ўзаемадзеяння з выкарыстаннем блогаў педагагічных работнікаў. Педагогі ССА і ПТА вобласці наведалі адкрытыя ўрокі сваіх калег — выкладчыкаў нашага ліцэя – па прадметах: фізіка (выкладчык Сухаверхі С.Л.), нямецкая мова (выкладчык Гмір С.М.), англійская мова (выкладчык Драгун Т.М.), беларуская літаратура (выкладчык Факадзей Т.С.) Напрыканцы семінара ўдзельнікі адзначылі важнасць і запатрабаванасць такога мерапрыемства, а таксама звярнулі ўвагу, што такія сустрэчы спрыяюць стварэнню ўмоў для прафесійнага росту выкладчыкаў, патрабуюць ад іхтворчых дасягненняў і самаўдасканаласці. Т.С. Факадзей, Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Cучасны ўрок — гэта адукацыйны прадукт творчай дзейнасці настаўніка, заснаваны на веданні тэорыі, аналізу сваіх асабістых магчымасцей, у якім аптымальна...
|
|