Песні і кнігі ідуць у народ. 21.by

Песні і кнігі ідуць у народ

13.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У пачатку чэрвеня на Карэліччыне стартавала культурна-асветніцкая акцыя з сімвалічнай назвай “Яшчэ жыве бацькоўскі зруб”, прысвечаная Году малой радзімы і накіраваная на актывізацыю культурнага адпачынку людзей пажылога ўзросту. 

 У тым, што летам у вёсцы працы больш чым дастаткова, сумнявацца не прыходзіцца. Але адарвацца ад паўсядзённых клопатаў і атрымаць асалоду ад беларускіх народных песень будзе карысна і мясцовым жыхарам пажылога ўзросту, і іх унукам, якія прыехалі ў вёску на летнія канікулы.

Менавіта такі культурны адпачынак прапаноўваюць супрацоўнікі раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, якія разам з бібліятэкарамі Карэліцкай раённай бібліятэкі накіроўваюцца ў маланаселеныя пункты Карэліччыны і дзеляцца сваёй творчасцю з мясцовымі жыхарамі. Актыўны ўдзел у акцыі «Яшчэ жыве бацькоўскі кут» прымаюць і супрацоўнікі сельскіх клубных устаноў культуры.


На мінулым тыдні вёска Тупалы першай сустракала народны ансамбль народнай песні “Забава”, у выкананні якога прагучалі вядомыя і любімыя беларускія песні “Цячэ вада ў ярок”, “Звіняць звоншчыкі”, “Ехаў Ясь на кані”і іншыя. Жыхары вёскі не толькі цёпла віталі артыстаў, але  і падпявалі песні сваёй маладосці.

Дадому мясцовыя жыхары разыходзіліся ў добрым настроі і з любімымі кнігамі і часопісамі ў руках, вольны час з якімі будзе цікавы і карысны.

Культурна-асветніцкая акцыя “Яшчэ жыве бацькоўскі зруб” абяцае стаць штотыднёвай. Таму кожную сераду жыхары адной з вёсак Карэліччыны будуць далучацца да кніжных скарбаў і мастацкай дзейнасці аднаго з лепшых творчых калектываў раёна.

Аксана ЯНУШ.

Фота Ганны НОВІК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пачатку чэрвеня на Карэліччыне стартавала культурна-асветніцкая акцыя з сімвалічнай назвай “Яшчэ жыве бацькоўскі зруб”, прысвечаная Году малой радзімы і
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика