У трудолюбивой семьи Артемёнок с Глыбочки всегда порядок на усадьбе. 21.by

У трудолюбивой семьи Артемёнок с Глыбочки всегда порядок на усадьбе

13.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сапраўднага гаспадара бачна здалёк. Нельга не пагадзіцца з гэтай аксіёмай, і яна ў поўнай меры адносіцца і да рупліўцаў з вуліцы Азёрнай у Глыбачцы Ушацкага сельсавета. На першае месца Генадзь Міхайлавіч і Галіна Васільеўна Арцямёнкі ставяць справы, звязаныя з падсобнай гаспадаркай і навядзеннем парадку на сваёй сядзібе, і толькі потым ду­маюць пра адпачынак.

– Толькі што вярнуліся з агарода – каб ураджай парадаваў, недастаткова проста пасадзіць – трэба даглядаць, палоць, паліваць. Прыемна потым пажынаць плады сваіх старанняў, – прысеўшы на хвілінку, зазначае сямейная пара, якая ўжо знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

Кожны год абавязкова садзяць на сваіх сотках розныя агароднінныя культуры, шчыруюць у цяпліцы і на градках, робяць вялікія запасы на зіму. Прычым яны не толькі добрыя агароднікі, а і садаводы. Пра гэта падказваў акуратны вінаграднік, а таксама хоць і стары, але дагледжаны яблыневы сад. Ёсць на ўчастку Арцямёнкаў і “экзатычная” культура, якая нячаста сустракаецца на беларускіх сядзібах – лімоннік кітайскі. Многія не заводзяць яго, думаючы, што ён капрызны, аднак на самой справе –  не надта патрабавальны і пры правільным доглядзе аддзячыць добрым ураджаем вельмі карысных ягад. Можна пусціць “у ход” і лісце, для якога характэрны цытрусавы водар. “Ягады збіраю ў канцы лета і засушваю, потым  ужываем для павышэння імунітэту і ад некаторых іншых хвароб. Дзялюся пладамі і з аднавяскоўцамі”, – расказвае Галіна Васільеўна.

Акрамя клопатаў на агародзе штодня яны завіхаюцца і каля падсобнай гаспадаркі. Абмежавацца адной толькі птушкай не маглі – трымаюць і парсючкоў, і козачак. “Раней ледзь не ў кожным двары была карова, а то і дзве. Не ўяўлялі жыцця без уласных малака, смятаны, тварагу… Зараз жа нават у буйных вёсках практычна няма кароў. Мы таксама адмовіліся – нялёгка ўжо ў такім узросце, напрыклад, нарыхтаваць вялікую колькасць сена на зіму.

Але трэба сказаць, што ўсё жыццё гэтыя людзі не баяліся цяжкасцей. Абое выраслі на вёсцы і змалку былі прывучаны да працы. А сваё сямейнае гняздо абсталявалі побач з домам бацькоў Генадзя Міхайлавіча, купіўшы суседскі. Усё тут перароблена, і прыгожы домік у вясёлых зялёных фарбах зараз выглядае як новенькі! Калі тэхнічная частка ляжыць на плячах Генадзя Міхайлавіча, то ўтульнасць і чысціня – заслуга клапатлівай гаспадыні.

Выдатныя водгукі пра сям’ю Арцямёнкаў давялося пачуць і ад старшыні Ушацкага сельвыканкама М.П.Хоміча: “Генадзь Міхайлавіч – моцны гаспадар, добразычлівы чалавек, а яшчэ і мой памочнік. Калі трэба было зрабіць план і перапіс мясцовых могілак, ён адгукнуўся на маю просьбу і некалькі дзён прысвяціў гэтаму, адклаўшы ўбок свае надзённыя справы”.

Калі ж шукалі сядзібу Арцямёнкаў, характарыстыку пачулі і ад аднавяскоўцаў: “Гэта дагледжаны дом насупраць возера, а арыенцірам вам будуць прыгожыя матрошкі ў двары”. Сапраўды, прыцягваюць з дарогі позірк не толькі шматлікія кветкі, а і пяць яркіх матрошак. Іх Генадзь Міхайлавіч зрабіў сам з дапамогай сякеры ды рубанка. Прызнаецца, што гэта было нескладана, тым больш што былы вясковы настаўнік замежнай мовы вучыў дзяцей працаваць з інструментам і на ўроках працы. Мастацкім жа афармленнем вырабленых малых архітэктурных форм займаліся ўжо Галіна Васільеўна з унучкай.

Хоць і нячаста маюць магчымасць наведацца ў Глыбачку дзеці з унукамі, аднак усё роўна любяць яны гэтае ўтульнае месца. “Калі да нас прыехалі знаёміцца бацькі будучага зяця, які родам з іншай вобласці, то былі вельмі ўражаны прыгажосцю нашай прыроды: “Мы трапілі ў сапраўдны рай!” Справядліва зазначана, ну а яшчэ большай прыгажосці ўшацкаму краю надаюць вось такія старанныя  і працавітыя гаспадары.

Вольга КАМАРКОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сапраўднага гаспадара бачна здалёк. Нельга не пагадзіцца з гэтай аксіёмай, і яна ў поўнай меры адносіцца і да рупліўцаў з вуліцы Азёрнай у Глыбачцы Ушацкага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика