Карысныя экскурсіі. 21.by

Карысныя экскурсіі

18.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4013.jpg

 З мэтай папярэджання  надзвычайных сітуацый, гібелі і траўматызму дзяцей, а таксама правядзеня адукацыйна-выхаваўчай работы ў вобласці бяспечнасці жыццядзейнасці з падрастаючым пакаленнем на працягу ўсіх трох летніх месяцаў праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя “Канікулы без дыму і агню!.

У гэты час пільная ўвага выратавальнікаў скіравана на дзяцей, адпачываючых у летніках, а таксама выхаванцаў дзіцячых дашкольных устаноў адукацыі. Выратавальнікі ладзяць для школьнікаў і дашкольнікаў экскурсіі, гасцінна расчыняючы дзверы сваіх падраздзяленняў. З першых дзён работы прышкольных летнікаў тэрыторыя ПАСЧ №1 Івацэвіцкага райаддзела па НС штодня напаўняецца звонкімі дзіцячымі галасамі, вясёлым смехам.

З экскурсіямі Івацэвіцкіх выратавальнікаў ужо наведалі школьнікі, якія адпачываюць у летніках сярэдніх школ райцэнтра, ДУА “Любішчыцкая СШ”, ДУА “Косаўская СШ”, ДУА “Квасевіцкая БШ”, ДУДАДіМ “Івацэвіцкі ЦДТ”, ДУА “Івацэвіцкі ЦКРНіР”, а таксама выхаванцы ДУА “Яслі-сад №1 г. Івацэвічы” і ДУА “Яслі-сад №6 г. Івацэвічы”.

Разам з тым актыўна праводзяць прафілактычную работу і самі выратавальнікі. Так, інспектар ГПіУГ райаддзела па НС наведаў хлопчыкаў і дзяўчынак, якія адпачываюць у аздараўленчых летніках пры Косаўскай і Целяханскай сярэдніх школах, а таксама ДУА “Целяханская спецыяльная агульна-адукацыйная школа-інтэрнат”.  У гэты ж час да дзяцей абедзьвюх устаноў адукацыі Целяхан завіталі і выратавальнікі Целяханскага ПАВП. Для многіх школьнікаў, асабліва малодшых класаў, падчас такіх візітаў ці экскурсій здзяйсняюцца запаветныя мары: прымераць на сябе “бяёўку” выратавальніка, разам з каскай, пахнучай дымам і гарам пасля апошняга ліквідаванага пажару, патрымаць у руках што-небудзь з прадметаў пажарна-тэхнічнага ўзбраення, якім карыстаюцца выратавальнікі-прафесіяналы і для чаго патрэбны той ці іншы інструмент, і нарэшце хоць бы проста пасядзець у кабіне сапраўднага пажарнага аўтамабіля.

Каб напомніць рабятам аб выкананні шэрагу жыццёва важных патрабаванняў правілаў пажарнай і асабістай бяспекі, з імі праводзяцца прафілактычныя гутаркі, напамінаючы дзеянні ў той ці іншай небяспечнай для жыцця і здароўя сітуацыі. Але не абмяжоўваюцца выратавальнікі толькі гутаркай: для дзяцей – шматлікія тэматычныя  конкурсы, гульні, віктарыны, абучаючыя мультыплікацыйныя і відэафільмы. Несумненна, за свае веды, кемлівасць і знаходлівасць дзеці атрымоўваюць прызы ад выратавальнікаў. Аднак куды больш важным прызам застаюцца ці то нанава атрыманыя, ці то зноў паўтораныя веды па асновах бяспечнасці жыццядзейнасці.

Валерый  Молаш, старшы  інспектар ГПіУГ райаддзела па НС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Каб канікулы прайшлі бяспечна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика