У наступныя некалькі дзён будзе сонечна і без ападкаў, а бліжэй да выхадных надвор’е зменіцца: прагназуюць дажджы і зніжэнне тэмпературы.
Сёння, 19 чэрвеня, удзень па Нясвіжскім раёне метэаролагі прагназуюць да 23 градусаў цяпла, начная тэмпература будзе каля 13…15 °С са знакам “+”. Будзе пахмурна з праясненнямі.
У сераду чакаецца яснае надвор’е і да +25 °С удзень, ноччу — да +13 °С. Ападкі ў гэты дзень не прагназуюцца.
У чацвер, 21 чэрвеня, будзе воблачнае з праясненнямі надвор’е, начная тэмпература складзе +15…+18 °С, удзень паветра прагрэецца да +28 °С. Паўднёва-заходні вецер — каля 5 метраў за секунду. Ноччу магчымы кароткачасовы дождж.
А вось ужо на пятніцу метэаролагі абяцаюць жыхарам Нясвіжчыны воблачнае без праясненняў надвор’е і ападкі на працягу сутак, дзённая тэмпература складзе ўсяго да 17 градусаў вышэй за нуль, начная не перавысіць 10 °С са знакам “+”.
Пра надвор’е на выхадныя мы абавязкова паведамім пазней.
“НН”.