Будзе свята
19.06.2018
—
Разное
|
Напярэдадні Дня моладзі, у суботу 23 чэрвеня, петрыкаўчан і гасцей горада чакаюць цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы. На працягу дня ў гарадской бібліятэцы будзе праходзіць акцыя “Чытаючы Петрыкаў”, а ў гісторыка-краязнаўчым музеі – акцыя “Музей для моладзі”. Для тых, хто лічыць сябе маладым, наведванне выставачнай экспазіцыі бясплатна. З 15 да 17 гадзін на аўтадром ДТСААФ аматараў прыгожага ваджэння і прыгожай паловы вадзіцеляў запросіць раённы конкурс “Аўталедзі-2018”. Далей адпачываючых і ўдзельнікаў свята чакаюць у гарадскім парку. З 18 да 19 гадзін актыўных і цікаўных збярэ маладзёжны квест “Петрыкаў праз час”, з 18.30 да 19.00 – прафілактычная акцыя для дзяцей і іх бацькоў “Канікулы без дыму і агню”. Канцэртная праграма “Моладзь – гэта маладосць, сіла і прыгажосць!” з урачыстасцю ўзнагароджання пачнецца ў 20.00. З 21 гадзіны стартуе танцавальна-забаўляльная праграма “Даеш, моладзь!” Алена БРУЦКАЯ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні Дня моладзі, у суботу 23 чэрвеня, петрыкаўчан і гасцей горада чакаюць цікавыя і пазнавальныя мерапрыемствы. На працягу дня ў гарадской бібліятэцы будзе...
|
|