24-гадовы хлопец у Гродне заснуў і вываліўся з акна трэцяга паверху
19.06.2018 13:42
—
Разное
|
![]() Фота: БЕЛТА Незвычайнае здарэнне адбылося ў Гродне. Два хлопцы з вёскі Лойкі прыехалі да сябра на вуліцу Ліможа ў абласным цэнтры. Для аднаго з іх паездкі ледзь не скончылася трагічна. Як паведамляе У гэты час па вуліцы ішоў мужчына, які пабачыў, што з трэцяга паверха вось-вось вываліцца чалавек. Ён набраў тэлефон міліцыі, але паведаміць нічога не паспеў: малады чалавек пачаў падаць з трэцяга паверха. Мінак стаў лавіць заснулага хлопца. Яму ўдалося змяніць траекторыю падзення, бо ў месцы, куды падаў малады чалавек, з зямлі тырчала арматура. Дарэчы, пасля падзення хлопец падняўся, заявіў, што з ім усё ў парадку, і хацеў ісці ў кватэру, з якой вываліўся, каб спаць далей. Але мінак не даў яму сысці, а выклікаў "хуткую дапамогу". Лекары выявілі ў яго ўдар па хрыбце. Цяпер ідзе праверка па гэтым выпадку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Незвычайнае здарэнне адбылося ў Гродне. Два хлопцы з вёскі Лойкі прыехалі да сябра на вуліцу Ліможа ў абласным цэнтры. Для аднаго з іх паездкі ледзь не... |
|