Около сотни призывников приняли присягу в Осиповичском гарнизоне
19.06.2018
—
Разное
|
“Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь…” — па ўсёй краіне ў суботу юнакі з гонарам вымаўлялі словы воінскай прысягі. Зразумела, віталі навічкоў і ў Асіповіцкім гарнізоне. На вернасць радзіме маладыя людзі прысягалі ў паўднёвым ваенным гарадку — 51 гвардзейская артылерыйская, 336 рэактыўная артылерыйская брыгады і 1405 артбаза боепрыпасаў, і ў Цэлі — 465 ракетная брыгада. Павіншаваць іх са святам прыехаў начальнік ракетных войск і артылерыі Узброеных Сіл краіны генерал-маёр Генадзь Казлоўскі. Таксама на свята ў паўднёвы ваенны гарадок з пажаданнямі і парадамі завіталі старшыня райсавета дэпутатаў Сяргей Сувееў, ваенны камісар Асіповіцкага і Клічаўскага раёнаў падпалкоўнік Фёдар Шапавалаў, настаяцель Крыжа-Уздзвіжанскага храма протаіерэй Аляксандр Кісялёў, воін-інтэрнацыяналіст, ветэран 51 гвардзейскай артдывізіі Юрый Шыкаў і ганаровы салдат 336 рэабр генерал-лейтэнант у адстаўцы Iван Жураўлевіч, а наказ ад імя матуль дала навабранцам Iрына Ганчарова. У гэты прызыў шэрагі мясцовых армейцаў папоўнілі каля сотні маладых людзей. Лёгкай службы, пакуль яшчэ радавыя! Фота Марыі ТАЛЕЙКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь…” — па ўсёй краіне ў суботу юнакі з гонарам вымаўлялі словы воінскай прысягі. Зразумела, віталі навічкоў і ў Асіповіцкім... |
|