Нагадалі алгарытм дзеянняў пры пажары. 21.by

Нагадалі алгарытм дзеянняў пры пажары

19.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У нашым раёне праходзіць рэспубліканская акцыя «Выхад ёсць!», мэтай якой з'яўляецца забеспячэнне пажарнай бяспекі і зніжэнне рызыкі ўзнікнення надзвычайных сітуацый.

Актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі сумесна з работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведваюць сацыяльна-культурныя аб'екты горада.



Чарговы паход адбыўся ў кінатэатр «Юбілейны», дзе выратавальнікі з дзецьмі правялі прафілактычнае мерапрыемства. Работнікі аддзела праверылі стан пажарнай бяспекі на аб'екце, наяўнасць доступу да эвакуацыйных выхадаў, а таксама наяўнасць і дзеянне першасных сродкаў пажаратушэння.



Хлопцы і дзяўчата нагадалі працаўнікам кінатэатра алгарытм дзеянняў пры пажары, правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння і заклікалі іх выконваць не толькі на працоўным месцы, але і ў побыце. у месцах адпачынку і на прыродзе.

Па інфармацыі РАНС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нашым раёне праходзіць рэспубліканская акцыя «Выхад ёсць!», мэтай якой з'яўляецца забеспячэнне пажарнай бяспекі і зніжэнне рызыкі ўзнікнення...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика