Старое дрэва павалілася і перакрыла праезную частку насупраць МУС (фота)
21.06.2018 20:15
—
Разное
|
![]() Фота Еўрарадыё Небяспечнае здарэнне адбылося ўвечары 21 чэрвеня на вуліцы Гарадскі Вал у Мінску. Прыкладна ў 18:50 насупраць будынка Міністэрства ўнтураных спраў, побач з аўтобусным прыпынкам павалілася дрэва, перагарадзіўшы частку дарогі. За лічаныя секунды да здарэння пад дрэвам праехаў (і завярнуў у двор) белы легкавік з вельмі вязучым кіроўцам. Ён адразу ж спыніўся, вылез з машыны і пачаў фатаграфаваць дрэва, як і іншыя мінакі. У сталіцы ў гэты час не было не толькі моцнага, але нават і заўважнага ветру. На шчасце, пры падзенні дрэва ніхто не пацярпеў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота Еўрарадыё Небяспечнае здарэнне адбылося ўвечары 21 чэрвеня на вуліцы Гарадскі Вал у Мінску. Прыкладна ў 18:50 насупраць будынка Міністэрства ўнтураных спраў,...
|
|