Тон задаюць маладыя! У Кіраўскім РАПТЗ давяраюць моладзі, і на тое ёсць падставы. 21.by

Тон задаюць маладыя! У Кіраўскім РАПТЗ давяраюць моладзі, і на тое ёсць падставы

22.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хлапцы-РАПТЗ

У калектыве ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” працуе нямала маладых работнікаў. І нездарма кіраўніц­тва прадпрыемства лічыць у гэтым сімваліч­насць: маладосць — гэта асаблівыя стараннасць, смеласць і рашучасць, крэатыўнасць мыслення і прадпрымальнасць. І наогул, з маладымі працаўні­камі звязаны перспектыва, будучае акцыянернага таварыства.

Названыя характарыстыкі ўласцівы вось гэтым траім механізатарам РАПТЗ, якія трапілі ў аб’ектыў рэдакцыйнай фотакамеры падчас сёлетніх палявых работ. Дзмітрый Комар і Аляксандр Сідарэнка на працу ў РАПТЗ прыйшлі ў 2013 годзе. Праз год іх калегам стаў Міхаіл Залатой.
Дзмітрый пайшоў па слядах бацькі Уладзіміра Дзмітрыевіча, які з’яўляецца адным з лепшых механізатараў прадпрыемства. Хлопчык часта завіхаўся каля яго і вывучаў тэхніку. А пасля стаў яму надзейным памочнікам падчас жніва. На рахунку маладога механізатара ўжо 8 уборачных кампаній, на дзвюх апошніх з якіх ён ужо самастойна ўбіраў хлеб.
Дарэчы, менавіта Міхаіл Залатой працуе напарнікам ў Дзмітрыя Комара. Леташні сезон у якасці камбайнера быў для хлопца дэбютным. Сказаць, што ён атрымаўся ўдалым — амаль нічога не сказаць: сябры Дзмітрый і Міхаіл сталі пераможцамі ў раённым спаборніцтве сярод маладзёжных экіпажаў.
Сёлетняе жніво стане чацвёртым па ліку для Аляксандра Сідарэнкі. Зараз механізатар задзейнічаны на корманарыхтоўцы. Але ўжо зусім хутка ўсе трое разам з іншымі камбайнерамі выведуць свае машыны на хлебную ніву, таму ўжо цяпер старанна рыхтуюць іх.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

На здымку: Дзмітрый Комар, Аляксандр Сідарэнка і Міхаіл Залатой.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У калектыве ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” працуе нямала маладых работнікаў. І нездарма кіраўніц­тва прадпрыемства лічыць у гэтым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика