Гісторыя горада – біяграфіі многіх пакаленняў стаўбчан
25.06.2018
—
Разное
|
20 чэрвеня 1593 г. – дата першага пісьмовага ўпамінання мястэчка Свержна Мінскага ваяводства, якое ў першай трэці XVII стагоддзя стала Стоўбцамі. 1623 г. – Аляксандрам і Софіяй Слушкамі заснаваны ў Стоўбцах касцёл і кляштар дамініканцаў. 1669 г. – Стоўбцы атрымалі прывілей на правядзенне кірмашу на дзень Святых Трох Каралёў. 1700-1721 гг. – падчас Паўночнай вайны горад перажыў моцныя разбурэнні. 1726 г. – у Стоўбцах пабудавана гарадская ратуша. 1728 г. – памесце набывае граф Чартарыйскі, і Стоўбцы становяцца цэнтрам графства. 1729 г. – Стоўбцы атрымалі Магдэбургскае права. 1793 г. – пасля другога раздзелу Рэчы Паспалітай Стоўбцы ўвайшлі ў састаў Расійскай імперыі. 1799 г. – на Нёмане пабудаваны мост, які звязаў Стоўбцы з Новым Свержанем і дарогамі на Нясвіж і Мір. 1825 г. – заснавана царква Святой Ганны. 1869 г. – заснавана Стаўбцоўскае вучылішча для хлопчыкаў. 1870 г. – на чыгуначнай станцыі Стоўбцы пачалося будаўніцтва вакзала. 1874 г. – у Стоўбцах адкрылася фабрыка па вырабе запалак. 1909 г. – адкрыта Стаўбцоўскае чатырохкласнае гарадское вучылішча, у 1910-1912 гг. у ім вучыўся Кандрат Крапіва. 1914 г. – уведзена ў строй першая ў Стоўбцах электрастанцыя Кітаевіча. 14-16 лістапада 1917 г. – надзвычайным з’ездам салдатаў 2-й арміі Заходняга фронту ў Стоўбцах устаноўлена Савецкая ўлада. 18 сакавіка 1921 г. – паводле Рыжскага мірнага дагавору тэрыторыя Стаўбцоўшчыны адышла да Польшчы, створаны Стаўбцоўскі павет Навагрудскага ваяводства. 4 жніўня 1924 г. – захоп савецкім партызанскім атрадам на чале з С. А. Ваўпшасавым стаўбцоўскай турмы і вызваленне дзеячаў ЦК КПЗБ. 1936 г. – у Стоўбцах адкрылася гімназія. 17 верасня 1939 г. – у першы дзень вызваленчага паходу Чырвонай Арміі вызвалены г. Стоўбцы. 22 верасня 1939 г. – выйшаў першы нумар газеты «Знамя» (з другога нумара – «Голас селяніна»). 15 студзеня 1940 г. – створаны Стаўбцоўскі раён Баранавіцкай вобласці. 28 чэрвеня 1941 г. – горад Стоўбцы і раён акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 1941-1943 гг. – расстрэлы гітлераўцамі яўрэйскага насельніцтва Стоўбцаў і навакольных вёсак. 1941 г., восень – пачалася дзейнасць Стаўбцоўскага патрыятычнага падполля. 1943 г. – разгарнулі дзейнасць Стаўбцоўскія падпольныя райкамы КПБ і ЛКСМБ. 2 ліпеня 1944 г. – Стоўбцы вызвалены ад нямецка-фашыскіх захопнікаў. 1944 г., другая палова – аднавілі работу лесазавод, прамкамбінат, чыгуначнае дэпо і іншыя прадпрыемствы. 1949 г. – даў першую прадукцыю Стаўбцоўскі харчовы камбінат. 1949 г. – адкрыта Стаўбцоўская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа. 8 студзеня 1954 г. – Стаўбцоўскі раён уключаны ў склад Мінскай вобласці. 1958 г. – пачала працаваць Стаўбцоўская музычная школа, сёння – школа мастацтваў. 1960 г. – адкрыты Дом піянераў, сёння – Дом творчасці дзяцей і моладзі. 1962 г. – пачаліся заняткі ў сярэдняй школе № 2 г. Стоўбцы. 1965 г. – у маі, да 20-годдзя Вялікай Перамогі, адкрыты мемарыяльны комплекс на плошчы Бессмяротнасці. 1965 г. – завершана будаўніцтва раённай бальніцы, дзе было адкрыта 10 аддзяленняў. 1972 г. – заснаваны Коласаўскі мемарыяльны заказнік, у які ўвайшлі мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. 1982 г. – 1 верасня адкрыта СШ № 3 г. Стоўбцы. 1993 г. – выпушчана першая дэталь у цэхах філіяла Мінскага маторнага завода ў Стоўбцах. 2001 г. – рашэннем Міжнароднага камітэта міру Стоўбцы абвешчаны Горадам Міру. 6 лістапада 2015 года – уведзены ў эксплуатацыю фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
20 чэрвеня 1593 г. – дата першага пісьмовага ўпамінання мястэчка Свержна Мінскага ваяводства, якое ў першай трэці XVII стагоддзя стала Стоўбцамі. 1623 г. – Аляксандрам і... |
|