16 чэрвеня прайшоў раённы суботнік
25.06.2018
—
Разное
|
Такая добрая справа, як навядзенне парадку на зямлі, ізноў аб’яднала шаркаўчан. У мінулую суботу прадстаўнікі ўсіх працоўных калектываў раёна дружна выйшлі на суботнік. Чысціню і парадак на прылеглых да арганізацый тэрыторыях наводзілі ўсе разам: фарбавалі агароджы, прыбіралі смецце і сухое лісце, касілі і зграбалі траву, наводзілі парадак на вуліцах і тратуарах, у паркавых зона, на клумбах. Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці і 515-годдзя нашага гарадскога пасёлка кіпела работа і ў парку сяльгастэхнікі, дзе на суботніку былі задзейнічаны каля 200 чалавек. З сямі гадзін раніцы на тэрыторыі парка працаваў калектыў Шаркаўшчынскай райветстанцыі, які выйшаў на суботнік 100-працэнтным саставам. Вялікі аб’ём работ на тэрыторыі парка выканалі ў гэты дзень калектывы Шаркаўшчынскай СШ № 1 (каля 60 чалавек), прадстаўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, фінансавага аддзела райвыканкама, райкама БРСМ, некаторых іншых арганізацый.
Грашовыя сродкі, сабраныя на раённым суботніку, будуць накіраваны на добраўпарадкаванне тэрыторыі гарадскога пасёлка і правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў. Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ. Оставить комментарий |
|