Здатнасць
26.06.2018
—
Разное
|
ПЕРАД АБЛАСНЫМ КОНКУРСАМ Вучні мастацкага аддзялення Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў паспяхова прайшлі адборачны тур, які папярэднічае абласному конкурсу-плэнеру юных мастакоў «Фарбы роднай зямлі», што праводзіцца ў Чэрвені. Конкурс гэты вельмі прэстыжны, і паўдзельнічаць у ім – гонар для юных мастакоў. На пленэр адправяцца Паліна Камёнка і Анастасія Маскаленчык. Конкурс юных мастакоў будзе праходзіць на ўлонні прыроды. Для юных талентаў падрыхтавана змястоўная цікавая праграма.
ПЛЁННЫЯ ТЭАТРАЛЬНЫЯ «ВЫТОКІ» На сцэне раённага Цэнтра культуры трымаў справаздачу дзіцячы тэатральны гурток «Вытокі». Кіраўніком калектыву з’яўляецца Марыя Манцывода. Удзельнікамі гуртка быў падрыхтаваны спектакль па п’есе Уладзіміра Ілюхова «Як Настачка амаль Кікімарай не стала». У спектаклі толькі пяць роляў, і таму кожная – галоўная: Баба Яга – Дзмітрый Янушкевіч, Настачка – Анастасія Філіповіч, Алёнка – Кацярына Пекарская, Дамавы Чур – Данііл Казак, Кот Мафоня – Максім Піскун. Юныя акцёры вельмі сур’ёзна падышлі да працы над ролямі: і касцюмы, і грым былі падабраны вельмі тонка. І як вынік – атрымаўся добры класічны спектакль. На прэм’еру былі запрошаны вучні пачатковых класаў. Юныя гледачы актыўна суперажывалі і дапамагалі станоўчым героям. І гэта вельмі прыемна і важна, калі глядач не проста глядач, а актыўны ўдзельнік дзейства. Усіх жадаючых, хто не трапіў на прэм’еру, тэатральны гурток «Вытокі» будзе рады бачыць восенню. Сачыце за абвесткай. Няхай жа ў гуртку з такой сімвалічнай назвай бяруць вытокі новыя творчыя сілы! У змешчанай інфармацыі –прыклады плённай творчай дзейнасці нашых юных талентаў, якія маюць магчымасці спаўна развіваць свае здольнасці, праяўляць сябе ў конкурсах, фестывалях. А дапамагаюць ім у гэтым вопытныя спецыялісты, настаўнікі. Пр Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ПЕРАД АБЛАСНЫМ КОНКУРСАМ Вучні мастацкага аддзялення Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў паспяхова прайшлі адборачны тур, які папярэднічае абласному...
|
|