Вельмі пашкадаваў пасажыр хуткаснага цягніка Мінск-Полацк аб тым, што ў дарозе расслабіўся і прыдрамаў на лаўцы. На станцыі Крулеўшчына прачнуўся, хацеў выйсці на перон, глянуў уніз, а макасінаў, якія зняў, каб адпачылі ногі, няма!
Злодзея вылічылі даволі хутка. Нездарма білеты зараз прадаюцца па пашпартах.
Інфармацыю прадставіў падпалкоўнік юстыцыі
У. Вішнеўскі.