У Баранавічах "заяц" у аўтобусе накінуўся з кулакамі на кантралёрку. 21.by

У Баранавічах "заяц" у аўтобусе накінуўся з кулакамі на кантралёрку

26.06.2018 21:05 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

Пасажыр аўтобуса ў Баранавічах напаў на кантралёрку, перадае БЕЛТА са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Здарэнне адбылося 25 чэрвеня. 41-гадовы мясцовы жыхар ехаў у аўтобусе гарадскога маршруту без квітка. Кантралёрка, якая заўшла ў салон, папрасіла яго паказаць квіток або праязны. У адказ мужчына кінуўся на жанчыну з кулакамі.

На шчасце жанчыны, у гэтым жа аўтобусе на працу ехаў міліцыянт. Ён і затрымаў агрэсіўнага "зайца".

На мужчыну пачалі крымінальную справу за гвалт альбо пагрозу гвалту супраць службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі. Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі. Паведамляецца, што мужчына раней ужо быў судзімы за крадзеж.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com Пасажыр аўтобуса ў Баранавічах напаў на кантралёрку, перадае БЕЛТА са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама. Здарэнне адбылося 25 чэрвеня. 41-гадовы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика