Надвор’е ў гэтым годзе адкарэктавала планы аграрыяў: у Беларусі з-за засухі загінулі 2% пасеваў, яшчэ каля 3,6% пашкоджана. Больш за ўсё пацярпелі Гомельская і Брэсцкая вобласці.
Начальнік інспекцыі дзяржтэхнагляду Чэрвеньскага раёна Мікалай КАПАЛЬНЮК удастоены Ганаровай граматы абласнога Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні за добрасумленную працу ў аграпрамысловым комплексе Міншчыны. Узнагароду яму ўручыў падчас пасяджэння райвыканкама галоўны дзяржаўны інспектар Мінскай абласной інспекцыі дзяржтэхнагляду Руслан СВІРЫД.
У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання тым часам падкрэсліваюць, што сітуацыя не з’яўляецца крытычнай: у адпаведнасці з рэкамендацыямі навукоўцаў прымаюцца дадатковыя меры па догляду за пасевамі. Найбольш пашкоджаныя ўчасткі прыбіраюцца на сянаж і пересяваюцца пажніўнымі культурамі, каб нарыхтаваць дадатковага корму для жывёлагадоўлі.
У мінулую пятніцу ў райвыканкаме разгледзелі гатоўнасць сельгаспрадпрыемстваў раёна да ўборачнай кампаніі З улікам умоў надвор’я. Удзел у абмеркаванні прынялі галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Мінскай вобласці Уладзімір РЫЗГУНСКІ і галоўны дзяржаўны інспектар Мінскай абласной інспекцыі дзяржтэхнагляду Руслан СВІРЫД.
— Уборачная плошча збожжавых і зернебабовых культур у раёне складае 24132 га. Пад ураджай бягучага года аптымізавана структура збожжавага кліну, палепшаны сартавы і відавы склад, у аптымальны тэрмін пасеяны азімыя і яравыя збожжавыя культуры. З улікам кліматычных умоў фактычныя ўборачныя плошчы будуць скарэкціраваны, — адзначыў Андрэй МАКАРАНКА, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, які выступіў асноўным дакладчыкам па гэтым пытанні.
Валавы збор збожжа прагназуецца на ўзроўні 77.8 тыс. тон у свірнавай вазе пры ўраджайнасці 32,2 ц/га.
— Догляд за пасевамі збожжавых культур праводзіўся ў аптымальны тэрмін, — падкрэсліў Андрэй Макаранка. — У сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я восенню мінулага года была праведзена хімічная праполка на нязначнай плошчы, таму вялікую частку работ перанеслі на вясну. Праведзена праполка яравых збожжавых і зернебабовых культур на ўсёй плошчы, барацьба з хваробамі азімых на плошчы 3747 га, унесены рэтарданты на 3141 га. На дадзены момант вядуць апрацоўку яравых збожжавых культур супраць хвароб тры гаспадаркі.
Азімага рапсу на зерне ў бягучым годзе плануецца ўбраць на плошчы 3238 га. Для гэтага сельгаспрадпрыемствы маюць 38 камбайнаў, абсталяваных спецыяльным прыстасаваннем. Нагрузка на адзін камбайн складзе 85 гектараў. Па словах начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, завяршыць уборку рапсу плануецца за 8 дзён, уборку ранніх збожжавых і зернебабовых культур на плошчы 24006 га — за 20 дзён.
Усяго ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна налічваецца 85 зернеўборачных камбайнаў розных мадыфікацый. У 2018 годзе набыта 6 новых збожжаўборачных камбайнаў КЗС-1218. Для забеспячэння своечасовай і якаснай пасляўборачнай дапрацоўкі збожжа ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна маецца 34 зернеачышчальна-сушыльныя комплексы. Важна, каб уся тэхніка ўвайшла ў ўборачную кампанію ў поўнай тэхнічнай гатоўнасці. Старшыня райвыканкама Віталь КАЗЛОЎ падкрэсліў, што прыёмка гатоўнасці збожжаўборачнай тэхнікі, зернесушыльнай гаспадаркі павінна быць завершана ў самыя кароткія тэрміны.
Для своечасовай і якаснай уборкі ўраджаю, аператыўнага рашэння пытанняў, якія ўзнікаюць у ходзе працы, аказання сельгасарганізацыям неабходнай практычнай і метадычнай дапамогі будуць створаны тры мабільныя групы з ліку спецыялістаў упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні. За кожным уборачным звяном будзе замацаваны адказны спецыяліст з ліку работнікаў гаспадаркі.
Плануецца, што ў сёлетняй уборачнай кампаніі будуць задзейнічаны 298 механізатараў, у тым ліку 174 камбайнеры. Андрэй Макаранка падкрэсліў, што ў жніво важна арганізаваць для работнікаў двухразовае гарачае харчаванне.
— Да пачатку ўборкі ўраджаю кіраўнікам гаспадарак неабходна забяспечыць работнікаў спецвопраткай, сродкамі індывідуальнай абароны, арганізаваць правядзенне штодзённых прадрэйсавых медыцынскіх аглядаў, правесці навучанне, праверку ведаў і інструктажы па ахове працы, — сказаў ён. — Для захаванасці ўраджаю — стварыць звяно пажаратушэння, забяспечыць яго неабходнай тэхнікай, прыняць неадкладныя меры па забеспячэнні пажарнай бяспекі на зернетоках, памяшканнях для захоўвання збожжа.
У рашэнні, прынятым раённым выканаўчым камітэтам па выніках абмеркавання пытання, прапісаны меры, накіраваныя на актывізацыю працы па падрыхтоўцы сельгаспрадпрыемстваў да ўборкі ўраджаю.
Руслан Свірыд, галоўны дзяржаўны інспектар Мінскай абласной інспекцыі дзяржтэхнагляду:
— Важна адказна паставіцца да пытанняў, звязаных з уборачнай кампаніяй, якасна падрыхтаваць тэхніку, якую плануецца задзейнічаць падчас яе правядзення, каб у тэрмін выканаць увесь неабходны фронт работ.
Надвор’е ў гэтым годзе адкарэктавала планы аграрыяў: у Беларусі з-за засухі загінулі 2% пасеваў, яшчэ каля 3,6% пашкоджана. Больш за ўсё пацярпелі Гомельская і...