Горад слаўных традыцый, працавітых людзей. 21.by

Горад слаўных традыцый, працавітых людзей

27.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

270618a

У мінулую суботу стаўбчане ўпершыню адзначылі дзень нараджэння свайго горада. Сёлета, у Год малой радзімы, яму споўнілася 425. У гэты дзень на абноўленых вуліцах і ў парку Стоўбцаў прыгожа і сімвалічна валадарылі гісторыя і сучаснасць, стаўбчан перапаўнялі гонар і радасць.

Шматлікія выстаўкі, тэатралізаваныя прадстаўленні, шоу і атракцыёны затрымлівалі каля сябе моладзь і старэйшае пакаленне. Здаецца, сустракаць свята выйшаў увесь горад. Найбольш масавы і відовішчны яго момант – шэсце працоўных калектываў раёна, якое пад гукі духавога аркестра прайшло па галоўным стаўбцоўскім «праспекце» – вуліцы Цэнтральнай.

Віталі калектывы і ўдзельнікаў свята старшыня райвыканкама Юрый Горлаў, праасвяшчэнны Павел, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі, члены дэлегацыі горада-пабраціма Азёры Маскоўскай вобласці, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Анісім, старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Шэсцель, члены райвыканкама. На трыбуне – і Герой Сацыялістычнай Працы Зінаіда Ярашэвіч, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Вольга Луцык. Ад удзельнікаў шэсця старшыні райвыканкама і ганаровым гасцям былі ўручаны кветкі і каравай.

Стаўбчане і жыхары Стаўбцоўшчыны даўно чакалі гэтага свята. Дзякуючы намаганням усіх і кожнага яно атрымалася грандыёзным і, у той жа час, не зважаючы на пахмурнае надвор’е, вельмі цёплым і душэўным.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую суботу стаўбчане ўпершыню адзначылі дзень нараджэння свайго горада. Сёлета, у Год малой радзімы, яму споўнілася 425. У гэты дзень на абноўленых вуліцах і ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика