Цэнтр стандартызацыі ў Пінску загарэўся пасля даследаванняў камбікорму. 21.by

Цэнтр стандартызацыі ў Пінску загарэўся пасля даследаванняў камбікорму

28.06.2018 10:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

27 чэрвеня каля 11-й гадзіны пінскім ратавальнікам паведамілі пра пажар у будынку Цэнтра стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі, перадае прэс-служба МНС.

Прыбыўшы на месца выкліку, ратавальнікі пабачылі, што гарыць кабінет на другім паверсе будынка. Работнікі ўстановы пакінулі будынак самастойна да прыбыцця супрацоўнікаў МНС.

Пажар быў лакалізаваны і ліквідаваны. Агонь пашкодзіў офісную мэблю, ад яго закураныя сцены і столь у кабінеце. Пацярпелых пры здарэнні няма.

Паводле папярэдніх звестак, у выніку даследавання узораў камбікорму на стронцый загарэліся пыл і адклады ў паветраводзе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by 27 чэрвеня каля 11-й гадзіны пінскім ратавальнікам паведамілі пра пажар у будынку Цэнтра стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі, перадае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика