Намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама сустрэлася з прадстаўнікамі прадпрыемства “Карункі”
28.06.2018
—
Разное
|
Напачатку гэтага тыдня намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Шчэберака сустрэлася з прадстаўнікамі працоўнага калектыву прыватнага швейнага прадпрыемства “Карункі”, якое знаходзіцца ў мікрараёне Карані.
Таццяна Мікалаеўна павіншавала работнікаў з занясеннем прадпрыемства па выніках работы за мінулы год на раённую Дошку гонару, расказала аб тым, як будзе рыхтавацца наш горад да правядзення ў наступным годзе абласных “Дажынак”, што плануецца прывесці ў належны выгляд за выдаткаваныя бюджэтныя грошы. Найперш трэба будзе адрамантаваць басейн у спартыўна-аздараўленчым комплексе “Юнацтва”, вуліцы Савецкую і Асланава, будынак стаматалагічнай паліклінікі ў Заходнім мікрараёне, іншыя гарадскія аб’екты, якія патрабуюць да сябе ўвагі. Гаворка ішла і аб прамысловасці, рабоце буйных прадпрыемстваў “Кранаспан”, вытворча-лагістычнага комплексу ТАА “Белагратэрмінал”, будаўніцтве ўзбекскага прадпрыемства па перапрацоўцы бавоўны, развіцці бізнесу і прадпрымальніцтва ў раёне. Не былі абыдзены ў размове экалагічныя патрабаванні да вытворчай дзейнасці прадпрыемстваў. Напрыканцы сустрэчы прадстаўнікі працоўнага калектыву “Карункаў” задалі некалькі пытанняў намесніку старшыні райвыканкама Таццяне Шчэберака. Ягор КАРЫЦКІ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напачатку гэтага тыдня намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Шчэберака сустрэлася з прадстаўнікамі працоўнага калектыву прыватнага швейнага прадпрыемства...
|
|