День работы с населением в Добейском сельсовете завершился объездом производственных и социальных объектов
28.06.2018
—
Разное
|
Наводзіць парадак разам з жыхарамі вёсак
Дзень работы з насельніцтвам у Дабейскім сельсавеце завяршыўся ў панядзелак аб’ездам сацыяльных і вытворчых аб’ектаў. У ходзе агляду тэрыторыі старшыня сельскага Савета Аляксандр Аляксеенка расказаў, што ў сельсавеце імкнуцца шчыльна працаваць з насельніцтвам. Людзям нагадалі пра неабходнасць абкасіць свае падворкі, навесці на іх парадак. Як адзначыў кіраўнік мясцовай улады, большасць вяскоўцаў і дачнікаў з разуменнем аднесліся да гэтай просьбы, астатнія тэрыторыі абкасілі работнікі сельсавета. Па ініцыятыве сельвыканкама мясцовыя жыхары зрабілі малыя архітэктурныя формы: каля дарогі ў Непаротах з’явіўся маляўнічы ветраны млын, а ўезд у аграгарадок Амбросавічы ўпрыгожыў вазок з кветкамі. Прыгожа аформлены і памятны знак у гонар заснавання Дабеі, і тэрыторыя ля сельвыканкама. Аляксандр Віктаравіч расказаў, што з аркамі-кветніцамі і расадай кветак дапамаглі шэфы з Віцебска. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наводзіць парадак разам з жыхарамі вёсак Удзельнікі аб’езду на тэрыторыі кацельні Дабея УП ЖКГ. Дзень работы з насельніцтвам у Дабейскім сельсавеце завяршыўся...
|
|