І запалае купальскае вогнішча
28.06.2018
—
Разное
|
6 ліпеня ў 21 гадзіну на пляцоўцы ля першага пляжа ў Петрыкаве пачнецца тэатралізаванае свята “Купалле”. Пра гэта паведамілі ў райвыканкаме. Святочная праграма з гульнямі, песнямі і конкурсамі, сярод якіх прадстаўленне “Купальскія забавы”, працягнецца да 1 гадзіны ночы 7 ліпеня. Аналагічнае мерапрыемства ў такі ж час пройдзе і ва ўрочышчы “Дамаха” ў Капаткевічах. Аграгарадок Ляскавічы запрашае гасцей на сваё “Купалле”, якое адбудзецца на беразе мясцовага канала 7 ліпеня з 20 да 1 гадзіны. Праграмы з нагоды свята будуць арганізаваны таксама ўстановамі культуры ў населеных пунктах Бабунічы, Курыцічы, Пціч, Лучыцы, Навасёлкі, Новыя Галоўчыцы, Муляраўка, Конкавічы, Смятанічы, Церабаў, Мышанка, Рог, Турок і Бяланавічы. П. ВАЛОДЗІН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 ліпеня ў 21 гадзіну на пляцоўцы ля першага пляжа ў Петрыкаве пачнецца тэатралізаванае свята “Купалле”. Пра гэта паведамілі ў райвыканкаме. Святочная праграма з...
|
|