Заплаціў штраф, хаця… не кіраваў аўто.... 21.by

Заплаціў штраф, хаця… не кіраваў аўто...

29.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

article4038.jpg

Прыкладна 15-20 жыхароў Івацэвіцкага раёна за тыдзень – аўтамабілістаў з ліку тых, хто прадаў аўтамабіль па вуснай дамове – прыходзяць у аддзяленне Дзяржаўтаінспекцыі Івацэвіцкага РАУС з просьбай правесці пераафармленне штрафу, які ім прыйшоў, хаця яны транспартным сродкам… не кіравалі. Перааформіць яго трэба на таго, хто насамрэч сядзеў за рулём аўтамабіля.

 

Як такая калізія магчыма?

Справа ў тым, што на сённяшні дзень заканадаўца не забараняе прадаваць аўтамабіль на, так бы мовіць, джэнтльменскіх умовах. Я маю на ўвазе наступнае: прадаць транспартны сродак зараз можна як любую іншую бытавую рэч, дакументальна не фіксуючы факт продажу. Але тут ёсць “падводныя камяні”, на якія лёгка можа наляцець той, хто такім чынам прадаў легкавік. Аўтамабіль не можа знаходзіцца “ў вакууме”, не быць аформленым – і яго ўласнікам застаецца той чалавек, хто ўжо прадаў аўто. Яго дадзеныя знаходзяцца ў камп’ютарнай базе, таму менавіта на яго імя ідуць так званыя “пісьмы шчасця”. І добра, калі аўтамабіль прададзены чалавеку, прозвішча якога ёсць і які не адмаўляе факт парушэння Правілаў дарожнага руху. Іншая справа, калі аўтамабіль прададзены без удакладнення падрабязнасцяў пра чалавека, хто будзе кіраваць аўто ў далейшым. Тым болей, часта аўтамабіль пасля зноў перапрадаецца, узнікае блытаніна...

 

Як вынік, прыходзяць людзі ў ДАІ і абураюцца, я, маўляў, згодзен заплаціць штраф у 0,5 базавых велічынь – гэта не самая вялікая сума грошай, а калі парушэнне на 5 базавых велічынь? Чаму я павінен плаціць за парушэнне, якое не зрабіў! Дапамажыце знайсці новага гаспадара аўтамабіля, каб ён заплаціў за парушэнне!

Гэта не простая работа і, здараецца, што міліцыя нічым не можа дапамагчы ў гэтай справе.

І гэта не адзіная праблема. Калі новы гаспадар аўто трапіць у ДТЗ і будзе прызнаны вінаватым, то наступствы здарэння, калі сума ўрону вышэй за 10 000 еўра, кладзецца на ўласніка аўто. І ў Брэсцкай вобласці ўжо мелі месца выпадкі, калі людзям прыходзілася выплачваць значныя сумы пацярпеламу. І пры гэтым яны ніякага дачынення да ДТЗ не маюць, прадаўшы легкавік некалькі гадоў таму.

Несправядліва? Магчыма, так. Але закон ёсць закон.

 

Праводзячы куплю-продаж легкавіка, правядзіце і яго пераафармленне. Гэта я раю, як начальнік Дзяржаўтаінспекцыі. Канешне, той чалавек, хто купіў вашу машыну “на вуснай аснове”, можа аказацца акуратным вадзіцелем, сумленным чалавекам – і вам нічога не пагражае. Але нярэдка ўсё здараецца наадварот… 

Васіль ЖУР, начальнік АДАІ Івацэвіцкага РАУС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Прыкладна 15-20 жыхароў Івацэвіцкага раёна за тыдзень – аўтамабілістаў з ліку тых, хто прадаў аўтамабіль па вуснай дамове – прыходзяць у аддзяленне ДАІ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика