Пераганцы — куточак малой радзімы. 21.by

Пераганцы — куточак малой радзімы

30.06.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_20180630_120322

У гэтыя прадсвяточныя дні па ўсёй краіне святкуюць Дзень Незалежнасці. Ад вялікіх гарадоў да малых вёсачак пануе радасны настрой, гучаць песні і вершы пра прыгажосць роднай старонкі, пра руплівых і працавітых людзей, якія спакон вякоў жывуць на нашай зямлі. У аграгарадку Пераганцы сёння ўжо зрання гучаць родныя напевы. А перад установай культуры разгарнуўся музей пад адкрытым небам з прыгожай назвай “Куточак малой радзімы”.


IMG_20180630_120841

Жыхары Пераганцаў сем’ямі прыходзяць сюды. І калі для старэшага пакалення гэта выстава вызывая ўспаміны, то для дзяцей і моладзі, выстаўленныя тут прадметы побыту і прылады працы прабабуль і прадзядуль, у навінку. Супрацоўнікі Пераганцаўскага цэнтра культуры і вольнага часу расказалі юным жыхарам пра гісторыю гэтых рэчаў, і нават прадэманстравалі іх у дзеянні. Хлопчыкі і дзяўчынкі з вяліках ахвотай трымалі у руках цяжкі прас, сядзелі на старой лаве, круцілі кола калаўрота, заглядвалі ў вялізную бочку, сплетенную рукамі бабуль.


IMG_20180630_120601

Аздобілі выставу і работы мясцовай жыхаркі Леакадзіі Іосіфаўны Свідзінскай. На яе вышываных карцінах здавалася ажывалі разнастайныя прыгожыя кветкі, якія вабілі ў казачныя прыгоды.

Стварылі святочны настрой і песні, якія гучалі на пляцоўцы увесь час.


IMG_20180630_120841

IMG_20180630_120709

IMG_20180630_120652


IMG_20180630_121713

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтыя прадсвяточныя дні па ўсёй краіне святкуюць Дзень Незалежнасці. Ад вялікіх гарадоў да малых вёсачак пануе радасны настрой, гучаць песні і вершы пра...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика