Музейная выстава “Беларуская хата традыцыямі багата” арганізавана ў аграгарадку Беняконі
02.07.2018
—
Разное
|
Данута Баль, жыхарка аграгарадка Беняконі, як і ўсе вяскоўцы, прывыкла прачанацца рана. На работу спяшацца не трэба, бо ўжо, як кажуць, адпрацавала сваё, але справы ўсё ж ёсць. Сёння — Дзень вышыванкі. Дзяўчаткі з мясцовай бібліятэкі папрасілі дапамогі — патрэбна рассказаць пра жыццё-быццё сялян у даўніну. Жанчына з радасцю адгукнулася. Музейная выстава “Беларуская хата традыцыямі багата”, запланаваная пад адкрытым небам, размясцілася на прыступках чытальні пад дахам, бо ў надвор’я свае планы — дождж лье зранку. Цікавая гутарка і гарбатка з самавара сагрэлі ўдзельнікаў мерапрыемства. Пазнаёміцца з экспанатамі экспазіцыі, якую падрыхтавалі загадчыца бібліятэкай Валянціна Квецень і яе супрацоўніца Раса Лісецкая, можна на працягу дня на цэнтральнай вуліцы аграгарадка. Галіна ШЛЕМПА. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Данута Баль, жыхарка аграгарадка Беняконі, як і ўсе вяскоўцы, прывыкла прачанацца рана. На работу спяшацца не трэба, бо ўжо, як кажуць, адпрацавала сваё, але справы...
|
|