На Воранаўшчыне вызначалі цырульных спраў майстра
02.07.2018
—
Разное
|
Майстар-клас «Беларуская каса» — адно са шматлікіх запланаваных на Воранаўшчыне мерапрыемстваў. І ўдзел у ім прынялі не толькі ўладальніцы доўгіх шаўковых валасоў, але і хлопцы. А некаторыя з іх нават паспаборнічалі ва ўменні рабіць прычоскі, як Сяргей Цімафееў. Хлопец удала справіўся — ён паказаў класічнае пляценне з валасоў. А вось Алена Буйноўская — сапраўдная майстрыца ў гэтай справе. Час пляцення заняў амаль паўгадзіны, і гэта пры ўмове, што ў руках жанчыны ўсё гарыць. Пераможцу гледачы так і не змаглі вызначыць — вельмі ж прыгожыя былі мадэлі Дар’я Святловіч і Вікторыя Буйноўская. Галіна ШЛЕМПА. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Майстар-клас «Беларуская каса» — адно са шматлікіх запланаваных на Воранаўшчыне мерапрыемстваў. І ўдзел у ім прынялі не толькі ўладальніцы доўгіх шаўковых...
|
|