У Жодзішках прайшоў мітынг. 21.by

У Жодзішках прайшоў мітынг

02.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

2 ліпеня, напярэдадні Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у аграгарадку Жодзішкі прайшоў урачысты мітынг каля помніка землякам, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі гаспадаркі і мясцовага сельвыканкама, работнікі абласной псіхбальніцы, настаўнікі і вучні, іншыя жыхары Жодзішак. Яны ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання. Старшыня Жодзішкаўскага сельвыканкама Святлана Кучарава ў сваім выступленні ўзгадала часы ваеннага ліхалецця, ветэранаў, дзякуючы якім мы жывём пад мірным небам. 

image (1).jpg

image (2).jpg

image (3).jpg

Закончылася ўрачыстае мерапрыемства ўскладаннем вянкоў і кветак да падножжа помніка.

image (4).jpg

image (5).jpg

image.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ. 

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 ліпеня, напярэдадні Дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у аграгарадку Жодзішкі прайшоў урачысты мітынг каля помніка землякам, якія загінулі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика