Анталогія верша Янкі Купалы «А хто там iдзе?» на 100 мовах атрымала Гран-пры Міжнароднага конкурсу ў Душанбэ
07.07.2018 23:18
—
Разное
|
Навіны Беларусі. Беларускі трыумф. Анталогія верша Янкі Купалы «А хто там iдзе?» на ста мовах атрымала Гран-пры Міжнароднага конкурсу «Мастацтва кнігі» ў Душанбэ, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ. Да старонак гэтага выдання ёсць падстава звярнуцца і сёння. 7 ліпеня – дзень нараджэння класіка. Ён з’явіўся на свет пад час ушанаванага беларусамі свята – Купалля – 136 гадоў таму. На радзіме, у Вязынцы, прайшло паэтычнае свята, прысвечанае творчасці паэта. Настасся Дзяхцяр, СТБ: Нарадзіўся будучы пясняр у сям’і збяднелай шляхты. Род Луцэвічэй узгадваецца яшчэ ў архіўных справах XVII стагоддзя. Некалі дзед Купалы быў арандатарам земляў саміх Радзівілаў, але тыя выгналі яго. Менавіта гэты факт і стаў асновай легендарнай драмы «Раскіданае гняздо». Ад любоўнай лірыкі да злабадзённай паэзіі. Творчасць – як люстэрка часу, якая і праз стагоддзі б’е ў самую кропку, у самае сэрца. Сёлетняй зімою здымачная група нашага тэлеканала стала сведкай, як у друкарні з канвеера зыходзяць першыя старонкі унікальнай кнігі з вершам Янкі Купалы «А хто там ідзе?», перакладзенай на 101 мову свету. Зараз выразныя радкі, якія адлюстроўваюць сутнасць беларусаў, могуць зразумець баскі, башкіры, валійцы, в’етнамцы. Стан, па модзе голены, заўжды ў касцюме з гальштукам, а ў руцэ нязменны атрыбут. Франтавіты вобраз магнітам дзейнічаў на дам. Але ў жыцці Купалы былі дзве жанчыны: жонка Уладзіслава Станкевіч і муза Паўліна Мядзёлка. Насамрэч, біяграфія песняра – класіка беларускай школьнай праграмы. Зазубраная да аўтамата, але ёсць у гэтай гісторыі і свае таямніцы. Як часцей бывае, каханне і смерць тут адыгралі свае галоўныя ролі. Чым яшчэ адметна жыццё Янкі Купалы, а таксама яго літаратурная дзейнасць – глядзіце ў відэаматэрыяле. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навіны Беларусі. Беларускі трыумф. Анталогія верша Янкі Купалы «А хто там iдзе?» на ста мовах атрымала Гран-пры Міжнароднага конкурсу «Мастацтва кнігі» ў Душанбэ,...
|
|