Прыклады сусветнага форуму
09.07.2018
—
Разное
|
Чэмпіянат свету па футболе, падзея, што адбываецца праз кожныя чатыры гады. І таму яна асабліва хвалюючая, захапляльная для ўсіх аматараў самай папулярнай спартыўнай гульні. А ў чэрвені — ліпені 2018-га ўсе зоркі сусветнага футбола дэманструюць сваё ўменне на выдатных спартыўных арэнах гарадоў Расіі. Зразумела, урокі вялікага футбольнага фестывалю і для тых, хто сам гуляе ў футбол, тактычныя навацыі засвойваюць і стараюцца прымяняць трэнеры і ігракі камандаў. І знакамітых, і тых, хто мае сваіх прыхільнікаў у тым ці іншым рэгіёне. Праз гэтую прызму разгледзім і вынікі выступленняў стаўбцоўскага «Нёман-Агра» ў турніры другой лігі першынства рэспублікі. Нашы нёманцы ў сустрэчы дзясятага тура чэмпіяната прымалі на сваім полі ФК «Горкі». Каманда з горада «сельскагаспадарчых акадэмікаў» пакуль у ніжняй палове турнірнай табліцы, але мае свае амбіцыі. Стаўбчане ў пачатку другой паловы гульні вялі з лікам 2:0. Рахунак адкрыў Дзмітрый Стомаль, а затым Багдан Дубовік яго падвоіў. Горкаўцы, на што натхняюць сюжэты трансляцый матчаў чэмпіянату свету, не думалі здавацца. Два трапныя ўдары па варотах удаюцца і гасцям, і лік ужо роўны – 2:2. Выключная воля да перамогі – менавіта яна дыктуе дзеянні, бадай, усіх удзельнікаў чэмпіяната свету. Прыгадаем перамогі камандаў Расіі, Бельгіі, Харватыі, Англіі. І няхай непараўнальны маштаб спаборніцтваў, майстэрства ігракоў, аднак жа і на мясцовым узроўні настойлівасць прыносіць поспех. Гэта і пацвердзіў Дзмітрый Даўбейка – наш «стаўбцоўскі Дзюба» па вызанчэнні балельшчыкаў, які на апошняй мінуце сустрэчы забіў пераможны гол – 3:2. На жаль, у наступнай сустрэчы нашы не змаглі падтрымаць узяты тэмп. У Мінску «Нёман-Агра» ўступіў камандзе «Энергетык-БГАТУ» з лікам 2:4. У нашага калектыва цяпер 10 ачкоў і дзясятае месца ў турнірнай табліцы. Сёння нёманцы на стадыёне «Юнацтва» прымаюць ФК «Івацэвічы». Ф. ФЯДОТАЎ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чэмпіянат свету па футболе, падзея, што адбываецца праз кожныя чатыры гады. І таму яна асабліва хвалюючая, захапляльная для ўсіх аматараў самай папулярнай...
|
|