Як адпачывалі летам дзеці «Вераска»?. 21.by

Як адпачывалі летам дзеці «Вераска»?

09.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У лагеры «Верасок» завяршаецца другая змена: як там адпачывалася дзяўчатам і хлопцам – расказваюць дзеці і выхавальнікі.

НА ВЯРШЫНІ ЗДАРОЎЯ

У 1-ым атрадзе пад лозунгам «Здароўе – гэта вяршыня, на якую пастаянна трэба ўзбірацца самому» прайшла спартыўная эстафета «Здравушкі». У ёй паўдзельнічалі дзве каманды: “Рудзікі” і «Эдзікі». Астатнія выхаванцы лагера выступілі ў групе падтрымкі.
На працягу ўсёй гульні сярод спартсменаў і балельшчыкаў панавала атмасфера радасці і весялосці. Удзельнікаў цешыла магчымасць паспрабаваць свае сілы, а хлопцаў і дзяўчат з групы падтрымкі — адчуць сябе часткай вялікай і дружнай каманды.

Эстафета складалася з мноства этапаў, сярод якіх былі футбольны фрыстайл, эстафетны бег, конкурс капітанаў і іншыя. Прайшла гульня і з групай падтрымкі. 
Спаборніцтва каманд ацэньвала кампетэнтнае журы: старшы выхавальнік Алена Ляўковіч, інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай рабоце Сяргей Каральчук і выхавальнік 1-га атрада Надзея Герасіменка.
У ходзе доўгай і бесперапыннай барацьбы з невялікім адрывам у лідары выйшлі «Эдзікі». Але самае галоўнае — кожны ўдзельнік эстафеты атрымаў магчымасць пазмагацца і атрымаць перамогу над самім сабой!
Аляксандра Канапацкая, выхаванка 1-га атрада

У КАЛЕЙДАСКОПЕ ПАДЗЕЙ

Кожны дзень 2-й змены ў “Вераску” не быў падобны на папярэдні, аднак кожны — насычаны разнастайнымі мерапрыемствамі, напоўнены новымі ўражаннямі.
У лагеры дзеці заўсёды адкрываюць для сябе нешта новае: адны знаходзяць новых сяброў, другія адкрываюць ў сабе творчыя здольнасці, спартыўныя магчымасці.
Назва нашай змены — «Час адкрыццяў», і педагогам вельмі хацелася здзівіць і парадаваць выхаванцаў. Штодня праводзіліся атрадныя і агульналагерныя мерапрыемствы (запамінальныя гульні “Развед-шоў”, “Чэмпіён сярод нас” і інш.), падчас якіх хлопцы і дзяўчаты ўмацоўвавалі здароўе, набывалі веды, адпачывалі і весяліліся. З хваляваннем яны рыхтаваліся да «Бацькоўскага дня».
З упэўненасцю можна сказаць, што адпачынак у лагеры адыграў для дзяцей важную ролю для развіцця, выхавання і аздараўлення. А набытыя імі добры настрой і ўзаемапаразуменне сталі залогам поспеху і ключом да вырашэння ўсіх задач.
Ірына Чыркова, выхавальнік 2-га атрада

«ЧЭМПІЁН СЯРОД НАС»

У зеніце другой змены ў лагеры «Верасок» прайшла спартакіяда «Чэмпіён сярод нас». Гэта быў добры старт! Вядома, не ўсё было гладка: дзесьці ўзнікалі спрэчныя моманты ў каманд, нешта не атрымлівалася. Але ў цэлым удзельнікі засталіся вельмі задаволенымі. Яны былі актыўнымі, поўнымі сіл і энергіі.
Што тычыцца вынікаў, то каманда «Рамонкі» заняла I месца, «Каруселька» — II месца.

Спартакіяда — важная падзея ў жыцці выхаванцаў лагера. Яны пачынаюць разумець, што іх вынік уплывае не толькі на асабістыя дасягненні, але і на агульнакамандны залік. Дзеці ўсведамляюць, што ўносяць уклад у агульную скарбонку поспехаў. Спартыўныя спаборніцтвы падахвочваюць іх займацца спортам, дамагацца новых вынікаў.
Лізавета Саўчанкава, выхавальнік 3-га атрада

КОСМАС СТАЎ КРЫШАЧКУ БЛІЖЭЙШЫМ

На першым тыдні адпачынку ў «Вераску» выхаванцы 4-га атрада “Ігуменскія пчолкі” атрымалі магчымасць пазнаеміцца між сабой, раскрыць свае здольнасці і таленты, праявіць кемлівасць і самастойнасць.
Лепш даведацца адзін пра аднаго дапамаглі гульні на знаёмства “Снежны ком”, “Цёзкі”, “Аўтапартрэт”, “Хто які”.
Засвоіць правілы бяспечных паводзінаў дазволіла гутарка «Усё аб бяспецы», гульня-віктарына «Цішэй едзеш – далей будзеш», а адчуць сябе больш упэўненым ў новым асяроддзі – бяседа “Каб усё было ў парадку, ведай усе пункты распарадку!”
Не пакінула дзяцей абыякавымі размова пра вайну. У рамках Дня памяці і смутку падчас правядзення вуснага часопіса «Даўным-даўно прайшла вайна» выхаванцы змаглі падзяліцца ведамі аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны з павагай да подзвігаў сваіх прадзедаў.
Гульнявая праграма «Падарожжа на Планету ведаў» спрыяла пашырэнню кругагляду, абмену ведамі аб навакольным свеце. Пры гэтым дзеці вучыліся прыгожа выказваць сваё меркаванне і ўважліва слухаць аднагодкаў і выхавальнікаў.
Гадзіна зносін «Добра, што ёсць канікулы» дазволіла выхавальнікам даведацца пра інтарэсы і захапленні дзяцей. А тыя, у сваю чаргу, пачулі аб новых гульнях і мелі магчымасць выказаць свае эмоцыі ў творчасці.
Спадабалася выхаванцам і пазнавальна-забаўляльная гульня «Падарожжа ў космас», якая спрыяла замацаванню ведаў аб космасе і касманаўтыцы, а таксама развіццю фантазіі.
Наталля Жыгімонт, выхавальнік 4-га атрада

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У лагеры «Верасок» завяршаецца другая змена: як там адпачывалася дзяўчатам і хлопцам – расказваюць дзеці і выхавальнікі. НА ВЯРШЫНІ ЗДАРОЎЯ У 1-ым атрадзе пад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика