В Оболи ввели в строй станцию обезжелезования
09.07.2018
—
Разное
|
У обальскіх кранах – чыстая вада Шуміліншчына багатая на водныя крыніцы, але для большасці населеных пунктаў раёна вельмі актуальнай з’яўляецца праблема якасці пітной вады, бо падземныя воды, якія паступаюць з артэзіянскіх свідравін, утрымліваюць вялікую колькасць жалеза. Існавала такая праблема і для 2,5 тысячы жыхароў гарадскога пасёлка Обаль. І вось гэтая праблема, дзякуючы агульным намаганням раённых і абласных уладаў, вырашылася. У ходзе ўрачыстага адкрыцця станцыі старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў заўважыў, што станцыя абезжалезвання стала цудоўным падарункам для абальчан, і адным з аб’ектаў, якія рэгулярна ўводзяцца ў эксплуатацыю ў нашым раёне. Праект аўтаматызаванай станцыі абезжалезвання ў г. п. Обаль быў створаны ў 2016 годзе. Віцебскі аблвыканкам уключыў аб’ект у спіс на рэалізацыю ў рамках праекта “Развіццё сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення”, які фінансуецца за кошт займаў Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця. Заказчыкам праекта выступіла УП “Віцебскаблводаканал”, выканаўцам работ стала ААТ “Гомельпрамбурвод”. Работа пачалася ў снежні 2017 года, і да ліпеня 2018 года кантэйнерная станцыя па ачыстцы вады з неабходнымі водаправоднымі сеткамі была пабудавана. Кошт будаўніцтва склаў больш за 130 тысяч долараў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У обальскіх кранах – чыстая вада 7 ліпеня ў г. п. Обаль урачыста ўведзена ў эксплуатацыю станцыя абезжалезвання. Урачыстае адкрыццё станцыі абезжалезвання ў г. п....
|
|