І бабулі не адстаюць ад жыцця
11.07.2018
—
Разное
|
У сучасных умовах пажылыя людзі, каб не абцяжарваць дзяцей, якія працуюць і, магчыма, пражываюць не побач, усё часцей прыбягаюць да спецыялістаў тэрытарыяльнага цэнтра. Тут яны знаходзяць не толькі бытавы догляд і дапамогу, а і ўмовы для нармальнага духоўнага жыцця. Зазірнем у аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, на базе якога дзейнічае з верасня 2015 года дзённы прыгляд пажылых людзей. Іх тут нямнога, і кожнаму ўдзелены максімум увагі. У іх распараджэнні — асобныя пакоі для прыёму ежы, адпачынку і творчасці. Пакой для прыёму ежы абсталяваны мікрахвалевай печчу, халадзільнікам, устройствам для падагрэву пітной вады – кулерам са зменнымі ёмістасцямі, аднаразовым посудам. Неабходны набор мэблі – шафа для посуду, стол, табурэткі. Ежу пажылыя грамадзяне прывозяць з сабою, а спецыялісты аддзялення дапамагаюць ім яе разагрэць. У пакоі для адпачынку ёсць магчымасць прылегчы на канапу. Прадугледжана шырма, якая дазваляе адначасова знаходзіцца пад прыглядам разнаполым пажылым людзям. Для камфортнага адпачынку прапанаваны камплекты пасцельнай бялізны, цёплыя пледы. Абсталяваны куток для чытання са свежай прэсай, карыснымі і цікавымі часопісамі і кнігамі. Сацыялізацыі пажылых людзей, якія знаходзяцца на дзённым прыглядзе, спрыяюць творчыя майстэрні. У іх кіраўнікі гурткоў Людміла Няверава і Таццяна Шаўчук, сумесна з валанцёрамі з ліку актыўных пажылых людзей, гатовы прапанаваць заняткі творчасцю. На гэтыя прапановы пажылыя людзі, як правіла, ахвотна адгукаюцца. Пэўны час у аддзяленні працавала медыцынская сястра, якая мерала ціск, давала кансультацыі адносна здаровага ладу жыцця. – Нядаўна ў нас адкрыўся гурток скандынаўскай хадзьбы, – звяртае ўвагу загадчык аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Сяргей Есіс. З пачатку года дзённы прыгляд аказаны чатыром грамадзянам ва ўзросце ад 60 да 81 года. Ажыццяўленне на бязвыплатнай аснове дзённага прыгляду за пажылымі грамадзянамі, якія поўнасцю або часткова захавалі здольнасць да самаабслугоўвання, – інавацыйны метад работы аддзялення. Выкарыстоўвае дзённы прыгляд і паважаная стаўбчанка Вера Кожыч. Нягледзячы на ўзрост, Вера Бярнардаўна імкнецца не адставаць ад жыцця. – Калі старасць – у радасць, гэта вельмі важна, – падзялілася ўражаннямі Вера Кожыч. – І ў нас ёсць магчымасць, каб было менавіта так. У тэрытарыяльным цэнтры нас сустракае добразычлівая абстаноўка, за што хочацца падзякаваць супрацоўнікам. Дырэктар цэнтра Святлана Блашко хоць на хвілінку забяжыць, каб павітацца, пацікавіцца нашымі справамі. Іншым разам, скажу шчыра, няма настрою займацца творчасцю, але сустрэнешся са сваімі равеснікамі, пагутарыш і, здаецца, адкуль узялося натхненне. Мы з задавальненнем наведваем мерапрыемствы, якія ладзяцца ў цэнтры. Таццяна ПЯТКЕВІЧ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сучасных умовах пажылыя людзі, каб не абцяжарваць дзяцей, якія працуюць і, магчыма, пражываюць не побач, усё часцей прыбягаюць да спецыялістаў тэрытарыяльнага... |
|