Стаўка на травы – перспектыўная
11.07.2018
—
Разное
|
У ААТ «Шашкі» нарыхтавана сёлета на ўмоўную галаву жывёлы ўжо больш за дзесяць цэнтнераў кармавых адзінак травяных кармоў – гэта самы высокі паказчык у раёне. Закладзена звыш дзевяці тысяч тон сенажу, у т. л. 2231 тона запрасавана ў палімерную плёнку, насушана 225 тон сена. – Сёння пачынаем убіраць аднагадовыя травы, у нас пасеяна 210 гектараў яравога трыцікале ў сумесі з гарохам, і будзем закладваць сянажную траншэю ў Падгорнай, – гаворыць галоўны аграном Святлана Талстая. – З планам нарыхтовак сенажу разлічваем справіцца, бо расце 140 гектараў проса, паднімаецца люцэрна. На сенажацях рупіцца механізаваны кормаўборачны атрад. Косіць траву Генадзій Юнцэвіч, на кормаўборачным камбайне шчыруе Аляксей Новік, трамбуюць зялёную масу Іван Рэўкоўскі і Мікалай Бабіч. На адвозцы задзейнічаны велікагрузныя «МАЗы», на якіх працуюць вадзіцелі Аляксей Русецкі і Віктар Лысы, на трактарах завіхаюцца Іван Кутас, Міхаіл Новік, Аляксандр Кутас і Яроня Копач. Прасуюць у рулоны У гаспадарках раёна сёлета ўжо запрасавана ў поліэтыленавую плёнку звыш 15 тысяч тон сенажу – каля 25 600 рулонаў, што складае 69,3 працэнта да плана. Як і ў мінулыя гады, па такой прагрэсіўнай тэхналогіі ў ПДСУП «Профі-Аграцэнтр» закатаны сёлета ўвесь нарыхтаваны сянаж – 4745 тон. Выкананы даведзеныя планы ў ААТ «Каганец» і «Шашкі». Варта дадаць, што нарыхтаваны такім спосабам корм садзейнічае павелічэнню вытворчасці малака і максімальна захоўвае свае пажыўныя якасці на працягу двух гадоў. Пр. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ААТ «Шашкі» нарыхтавана сёлета на ўмоўную галаву жывёлы ўжо больш за дзесяць цэнтнераў кармавых адзінак травяных кармоў – гэта самы высокі паказчык у раёне.... |
|