У лес – з папутчыкам. 21.by

У лес – з папутчыкам

12.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У летне-асенні перыяд нярэдкія выпадкі знікнення людзей, якія адправіліся ў лес за грыбамі ці ягадамі.

У мінулым годзе ў органы ўнутраных спраў Мінскай вобласці паступіла больш за 80 паведамленняў аб знікненні людзей у лясных масівах. На іх пошукі была прыцягнута вялікая колькасць супрацоўнікаў міліцыі, МНС, ваеннаслужачых і т. п. Аднак не заўсёды ўдаецца адшукаць тых, хто заблукаў. На даны момант не ўстаноўлены лёс 39 грамадзян. На жаль, нярэдка прыходзіцца канстатаваць, што паходы за грыбамі і ягадамі заканчваюцца лятальна (у 2017 годзе ў лясных масівах вобласці было знойдзена шэсць целаў грыбнікоў, якія памерлі).

У сувязі з гэтым рэкамендуем не хадзіць у лес па адным, а з папутчыкамі, асабліва гэта важна ўсвядоміць людзям пажылога ўзросту і тым, хто мае праблемы са здароўем. Перад паходам трэба зарадзіць мабільны тэлефон (папоўніць яго баланс) і паведаміць сваім блізкім, куды канкрэтна вы збіраецеся ісці. Лепш за ўсё выбіраць знаёмыя мясціны і не захапляцца зборам дароў лесу ў цяжкадаступных і незнаёмых месцах. Вазьміце з сабою свісток, неабходныя лекі, запалкі у воданепранікальнай упакоўцы, дажджавік, невялікі запас грошай, нож, компас, ежу. Адзенне рэкамендуем яркіх таноў. З сабой павінна быць цёплая вопратка.

Калі вы ўсё такі заблудзілі, лепш не панікаваць. Пастарайцеся ўспомніць шлях, па якім ішлі, і паспрабаваць адшукаць знаёмыя арыенціры (рака, дарога, лінія электраперадачы і т. п.). Пры наяўнасці мабільнага тэлефона варта пазваніць у міліцыю. Са зваротам у міліцыю не павінны марудзіць і сваякі, якія высветлілі, што блізкі ім чалавек не вярнуўся ў прызначаны час. Не прадпрымайце ўласныя пошукі, інакш можна страціць каштоўны час.

Міліцыя заклікае не заставацца абыякавымі і пры выяўленні прадметаў, якія сведчаць пра знікненне чалавека (вопратка, абутак, вядро, карзіна, веласіпед і т. п.), неадкладна паведамляць па тэл. 102.

Аддзяленне крымінальнага вышуку райаддзела міліцыі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У летне-асенні перыяд нярэдкія выпадкі знікнення людзей, якія адправіліся ў лес за грыбамі ці ягадамі. У мінулым годзе ў органы ўнутраных спраў Мінскай вобласці...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика