Крокі пілігрымаў да святыні ў Тракелях. 21.by

Крокі пілігрымаў да святыні ў Тракелях

12.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

6
Вёска Тракелі Воранаўскага раёна вельмі блізкая да нашага. Але не столькі адлегласцю па карце, колькі праезджанымі кіламетрамі, пройдзенымі крокамі пілігрымаў – кожны год некалькі соцень каталіцкіх вернікаў з усіх парафій Лідскага раёна прымаюць удзел ва ўрачыстасцях у гонар Божай Маці Тракельскай, заступніцы сем’яў. А ў гэтым годзе адзіны ва ўсёй Гродзенскай вобласці санктуарый стаў для лідчан яшчэ бліжэй: капелан капліцы Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы, вікарый парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі слабадскога касцёла Юрый Бяганскі быў прызначаны каталіцкім біскупам Аляксандрам Кашкевічам новым пробашчам парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях.

– Шмат гадоў я быў удзельнікам розных пілігрымак: спачатку хадзіў пад сцягам ваўкавыскай парафіі, затым лідскіх – Святой Сям’і і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, – распавядае журналісту “Лідскай газеты” ксёндз Юрый Бяганскі. – Цяпер я аўтар гэтай вялікай урачыстасці ў гонар Маці Божай Тракельскай. Канешне, я адчуваю адказнасць, але мне падабаецца гэтая арганізацыйная праца. У гэтыя выхадныя я сустрэў больш за паўтары тысячы пілігрымаў з усіх куткоў не толькі Беларусі, але і другіх краін. Самаму маленькаму з іх было ўсяго 7 месяцаў, самаму сталаму – каля 80 гадоў. Яны прыйшлі з вялікай радасцю, з’яўляючыся прыкладам для іншых. Я ўдзячны кожнаму. Упэўнены, каб данесці штосьці іншым сэрцам, трэба ўкласці нешта сваё. І людзі гэта робяць.

Кожны год у Тракелі пілігрымы нясуць шмат інтэнцый, як падзяк, так і просьбаў. Людзі вераць, што моц блаславення спашле на іх сем’і і блізкіх Божыя ласкі, а просьбы, якія яны трымаюць у сваіх сэрцах і давяраюць Марыі, будуць споўнены. Напрыклад, найбольшае жаданне сям’і Сургель з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны касцёла Святога Юзафа Каласанса, што ў мікрараёне Індустрыяльны, – гэта здароўе для дзетак.

– У сыноў праблемы са зрокам, за іх вырашэнне і молімся, – сказала маці Ірына. – Пяшком я ішла са старэйшым – дзесяцігадовым Аляксеем. Уначы ён, праўда, паехаў дамоў. Але замест яго прыехаў малодшы – чатырохгадовы Павел.

2

Ірына Сургель прызналася, што пасля школы пешшу ў пілігрымку не хадзіла, і сёлета быў яе першы раз пасля доўгага перапынку (не дазваляла праца, а цяпер яна ў водпуску). Між іншым, яны з мужам Аляксандрам пастаянна ходзяць у касцёл, прывялі да веры і сваіх дзяцей. “У групе нас было больш за 90 чалавек. Па дарозе пад'ехаў біскуп Аляксандр Кашкевіч, даў блаславенне. Вялікая радасць напаўняе маё сэрца, адчуваю такую лёгкасць і адухоўленасць, што не перадаць словамі”, – дадала верніца.

3

Кожны год далучаюцца да ўрачыстасцяў ў Тракелях і гандлёвыя прадпрыемствы Ліды, выстаўляючы тут свае палаткі. У гэтым годзе ўласную прадукцыю і прадукцыю іншых вытворцаў прадставілі ГПФ “Ліда” і УКП ГЦ “Патсдам”.

4

Але галоўнае, канешне, малітва, якая не спынялася амаль суткі, і святочная літургія. У наступным годзе Тракелі адзначацца трайным мерапрыемствам: 25-годдзем існавання санктуарыя, 10-годдзем каранацыі абраза Маці Божай Тракельскай і 220-годдзем з дня адкрыцця касцёла. “Плануецца новая праграма, якая будзе агучана прыкладна за паўгода да вялікай урачыстасці. Канешне, чакаем яшчэ больш пілігрымаў, бо без іх адзіны ў Гродзенскай каталіцкай дыяцэзіі санктуарый не можа жыць. Гэта зямля напоўнена цудамі, вылячэннямі многіх людзей – аб гэтым ёсць сведчанні. Але хачу папрасіць тых, хто атрымаў свой цуд, але яшчэ не засведчыў, зрабіць гэта – для гісторыі і спадчыны, для новых пакаленняў”, – запрасіў усіх новы пробашч парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях – ксёндз Юрый Бяганскі.

5

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вёска Тракелі Воранаўскага раёна вельмі блізкая да нашага. Але не столькі адлегласцю па карце, колькі праезджанымі кіламетрамі, пройдзенымі крокамі пілігрымаў –...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика