На Смаргоншчыне запушчана ў эксплуатацыю першая электракацельня ў Гродзеншчыне. 21.by

На Смаргоншчыне запушчана ў эксплуатацыю першая электракацельня ў Гродзеншчыне

12.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напачатку гэтага тыдня ў аграгарадку Асінаўшчызна адбыўся ўрачысты ўвод у эксплуатацыю рэканструяванай кацельні, у якой для нагрэву вады будуць выкарыстоўвацца электычныя катлы. Гэта першая кацельня ў Гродзенскай вобласці, яна ўваходзіць у шасцёрку такіх жа аб’ектаў ЖКГ па рэспубліцы, якія трапілі ў пералік эксперыментальных праектаў па выкарыстанні электрычнай энергіі для ацяплення і гарачага водазабеспячэння, таму ва ўрачыстасці прынялі ўдзел галоўны інжынер дзяржаўнага аб’яднання “Жыллёва-камунальная гаспадарка Гродзенскай вобласці” Аляксандр Карповіч, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Бажыдай і дырэктар РУП “ЖКГ” Міхаіл Найдзіч. У прысутнасці работнікаў мясцовай жыллёва-камунальнай гаспадаркі яны перарэзалі сімвалічную чырвоную стужку.

кацельня-ас 003.jpg

Сімвалічную чырвоную стужку пераразаюць намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр БАЖЫДАЙ, галоўны інжынер ДА “Жыллёва­камунальная гаспадарка Гродзенскай вобласці” Аляксандр КАРПОВІЧ і дырэктар РУП “ЖКГ” Міхаіл НАЙДЗІЧ


Перавод кацельні ў аграгарадку Асінаўшчызна на электрычныя катлы ажыццёўлены з мэтай нагрэву вады ў час мінімальнага выкарыстання электрычнай энергіі спажыўцамі – з 23.00 да 6.00. Нагрэтая вада будзе захоўвацца ў спецыяльных вялікіх баках-акумулятарах, якія па прынцыпе ўстройства нагадваюць тэрмасы.

Кацельня працуе ў аўтаматычным рэжыме без пастаяннай прысутнасці абслуговага персаналу. Уся неабходная інфармацыя з гэтай кацельні будзе паступаць у дыспетчарскі пункт гарадской кацельні №2, якая знаходзіцца ў Заходнім мікрараёне. Там будуць адсочваць паказанні, праблемы, якія могуць узнікнуць у працэсе работы тэхналагічнага абсталявання. У выпадку неабходнасці ў Асінаўшчызну выедуць спецыялісты для іх ухілення. Паколькі не прадугледжаны пастаянны абслуговы персанал, то чакаецца эканомія фінансавых сродкаў ад работы кацельні ў гэтым аграгарадку, а яшчэ за кошт змяншэння колькасці паліва ў кацельных агрэгатах з больш высокім каэфіцыентам карыснага дзеяння і за кошт выкарыстання льготнага тарыфу.

Кацельня забяспечыць патрэбы ў цяпле і гарачым водазабеспячэнні жылыя дамы, школу і дзіцячы садок. Яна будзе працаваць круглы год. Летам у буднія дні падача гарачай вады вызначана ў прамежку часу з 17 да 24 гадзін, у выхадныя і святочныя дні – з 6 да 24 гадзін. Зімою гарачая вада будзе падавацца з 6 да 24 гадзін, ацяпленне – кругласутачна.

Трэба адзначыць, што ў кацельні для пакрыцця нагрузкі сістэмы ацяплення ў кругласутачным рэжыме ўстаноўлены два газавыя вадагрэйныя жаратрубныя катлы магутнасцю 300 кВт кожны. Два індукцыйныя электракатлы будуць пакрываць нагрузку гарачага водазабеспячэння. Яны меншай магутнасці, па 150 кВт кожны, і будуць выкарыстоўвацца ноччу, паколькі ў гэту пару сутак прадугледжаны льготны лімітаваны тарыф на электраэнергію.

Для назапашвання сеткавай вады тэмпературай да 90 градусаў у кацельні ўстаноўлены два вертыкальныя бакі-накапляльнікі. Аб’ём кожнага з іх складае 25 м куб. Спажыўцы будуць забяспечвацца гарачай вадой за кошт выкарыстання бакаў-акумулятараў і цеплаабменніка. Тэмпература вады для гарачага водазабеспячэння складзе 55 градусаў.

Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Бажыдай, у раёне неэфектыўна працуюць некалькі кацельняў, таму будзе вырашацца пытанне аб іх пераводзе на бясстратную работу. Электракатлы сёлета прадугледжана ўстанавіць яшчэ ў дзвюх кацельнях, якія знахо­дзяцца ў аграгарадках Солы і Крэва.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напачатку гэтага тыдня ў аграгарадку Асінаўшчызна адбыўся ўрачысты ўвод у эксплуатацыю рэканструяванай кацельні, у якой для нагрэву вады будуць выкарыстоўвацца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика