Смаргоншчыну наведаў старшыня Дзяржкамітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Андрэй Гаеў. 21.by

Смаргоншчыну наведаў старшыня Дзяржкамітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Андрэй Гаеў

12.07.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наш зямляк Андрэй Гаеў жыве працяглы час у Мінску, з’яўляецца старшынёй Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь. Ён вельмі заняты чалавек, у якога працоўны дзень распісаны па хвілінах, як і ў любога кіраўніка высокага рангу. Але калі надараецца магчымасць, вольныя ад спраў выхадныя дні, то Андрэй Анатольевіч едзе на сваю малую радзіму – Смаргоншчыну.

агінскі субот. 089.jpg

У гэтым багатым на гістарычныя і культурныя падзеі куточку зямлі прайшло яго дзяцінства. З таго часу мінула нямала гадоў. Прыемна, што Смаргоншчына прыгажэе дзякуючы працавітым рукам яе жыхароў.

Андрэй Гаеў імкнецца хаця б раз на месяц прыязджаць у Смаргонь, дзе жыве яго маці, дзе жыў калісьці ён сам. Тут, як прызнаўся, атрымлівае ўнутраную перазагрузку і потым вяртаецца ў сталіцу ўжо з новымі сіламі.

У кожнага чалавека на малой радзіме ёсць любімыя мясціны. Для Гаева – гэта ўчастак Віліі паблізу Жодзішак, лугавіна каля Снігянскага вадасховішча, прыбярэжная паласа на Белай. Яму падабаецца прырода, а яшчэ гістарычныя месцы, якія звязаны з Першай сусветнай вайной. Пра крывавыя падзеі таго часу трэба памятаць, каб яны не паўтарыліся зноў.

“Вечарам пасля працы стараюся ісці пешшу дамоў. На маім шляху сустракаюцца людзі рознага ўзросту, розных нацыянальнасцей. Яны спакойна ідуць дадому. І па-іншаму не можа быць у мірнай краіне. Таму трэба берагчы і цаніць тое, што маем, бо ў свеце то тут, то там успыхваюць узброеныя канфлікты,
гінуць людзі. Гэта страшна,” – падзяліўся Андрэй Анатольевіч.

Як добры бацька, Андрэй Гаеў выхоўвае свайго сына Івана на станоўчых прыкладах. Як адзначыў сам сын, ён многа часу праводзіць з татам, вечарам гутараць на розныя жыццёвыя тэмы, робяць урокі, наведваюць басейн. У выхадныя дні сям’я ездзіць на дачу, дзе ёсць невялікі агарод, за якім патрэбны догляд. Для актыўнага адпачынку створана спецыяльная спартыўная пляцоўка.

Андрэю Гаеву хочацца, каб яго родныя мясціны пастаянна прыгажэлі. Едучы ў Смаргонь, ён па дарозе паказвае сыну нешта новае, адметнае. Адно з такіх месцаў – музей-сядзіба Міхала Клеафаса Агінскага. Сёлета Іван пасадзіў тут дрэўца, якое з цягам часу вырасце і стане прыгожым магутным дрэвам. “Я рады, што надарылася магчымасць унесці свой невялікі ўклад у добраўпарадкаванне роднай зямлі, каб яна стала яшчэ больш прыгожай, каб усім нам жылося лепш. Я задаволены тым, што развіваюцца мясціны, у якія ўкладвалі душу нашы продкі. Ні для каго не сакрэт, што мінулае – надзейны падмурак для будучыні. Я за тое, каб маладое пакаленне, гледзячы на сваіх бацькоў, таксама ўносіла пэўны ўклад у развіццё як малой радзімы, так і нашай краіны ў цэлым”, - сказаў старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Андрэй Гаеў.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наш зямляк Андрэй Гаеў жыве працяглы час у Мінску, з’яўляецца старшынёй Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь. Ён вельмі заняты чалавек, у якога...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика