Паважаныя жыхары Стаўбцоўшчыны!
13.07.2018
—
Разное
|
Да вас звяртаюцца Таццяна і Аляксандр Піцерскія. Мы грамадзяне Беларусі. Нашай адзінай дачцэ Анастасіі дзевяць гадоў. У сакавіку 2013 года ёй быў пастаўлены дыягназ нейрабластома наднырачнікаў ІV стадыі. Яна прайшла шэсць блокаў хіміятэрапіі, ёй зрабілі аперацыю, але выдаліць усю пухліну не ўдалося. Затым была трансплантацыя стваловай клеткі і лучавая тэрапія. Хвароба адступіла, але праз два гады вярнулася з новай сілай. Былі выпрабаваны ўсе спосабы лячэння, але гэта не дало ніякіх вынікаў. Нам было прапанавана працягнуць антырэцыдыўнае лячэнне з дапамогаю імунатэрапіі антыцеламі ў Барселоне (Іспанія). Мы аплацілі курс лячэння. Хвароба пачала адступаць, але патрэбна працягваць лячэнне, бо ў Анастасіі ёсць шанц перамагчы ў бясконцай барацьбе за жыццё. Але на гэта патрэбны грошы — 107500 еўра, не лічачы расходаў на пражыванне і пералёт. Вельмі просім вас аб фінансавай падтрымцы. Дапамажыце выратаваць жыццё нашай маленькай дачушцы Настачцы! Дабрачынныя рахункі адкрыты ў філіяле № 200 ААТ «ААБ Беларусбанк» – г. Віцебск, вул. Леніна, 106, УНП 300229956, МФО АКВВВУ21200, філіял 200/140. Сродкі можна пералічваць у беларускіх і расійскіх рублях, доларах ЗША і еўра на транзітныя рахункі. Дадатковая інфармацыя па тэл.+ 375297150016, а таксама можна папоўніць рахунак МТС. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да вас звяртаюцца Таццяна і Аляксандр Піцерскія. Мы грамадзяне Беларусі. Нашай адзінай дачцэ Анастасіі дзевяць гадоў. У сакавіку 2013 года ёй быў пастаўлены дыягназ... |
|